ОПЛЕЦЕНЫ дзеепрым. Аплецены. Оплецены горшчок. Запясочча.
ОПЛІКНУЦЬ, зак. Запнуць, завязаць. Оплікні того фартуха! Мачуль.
ОПЛІСКАЦЦА зак. Запырскацца. Бегла і ўся опліскаласа гразею. Запясочча.
ОПЛІТОК м. Ужываецца ў параўнаннях для падкрэслівання сілы, моцы, паўнаты. Хороша дзеўка, як опліток, така гладкая! Хачэнь.
ОПЛІШЧЫЦЦА зак. Сарвацца са ўзводу. Оплішчылос ружжо і стрэліло. Сямігосцічы.
ОПЛІШЧЫЦЬ зак. Сарваць са ўзводу. Мыш оплішчыла жалеза (капкан). Мачуль. Зачэпіў за лозіну і оплішчыў стрэльбу. Там жа.
ОПЛОШАЦЬ зак. Сплахаваць. Коб коня не оплошаці ўзяць! Мачуль.
ОПЛУСЦІ зак. Абліцца, пакрыцца. Смолою оплыве — можэ сто лет стояць. Цераблічы. Вон ужэ оплывэ потом, бо надто поцее. Альпень. Месец хлебом покормі, то оплуве конь, гладкі зробіцца. Старажоўцы.
ОПЛЮШЧЫЦЦА зак. Распачаць ісці моцна (пра дождж). От оплюшчыўса на весь дзень дождж. Луткі.
ОПЛЯЦКІ мн. Пернікі, аблітыя зверху тоўчаным макам. Колісь робілі голушкі такіе опляцкі. Старажоўцы.
ОПОВІВАЧ м. Спавівач. Оповівачэм оповівае да прыговарвае маці. М. Малешава.
ОПОЗНІЦЦА зак. Спазніцца. Наташа, я опозніласа цепера на роботу. Старажоўцы.
ОПОІЦЬ зак. Прастудзіць каня, даўшы напіцца яму з дарогі халоднай вады. Опоіў коня, то і здохне. Старажоўцы.
ОПОЙ м. Апой, прастуднае захворванне ў коней ад халоднай вады. Як утоміцца коніна да воду п'е, то будзе опой. Мачуль. Горачы конь нап'ецца воды, то можэ буць опой. Запясочча.
ОПОЛОК м. Аполак. Ополкі на огороджу, а доска будзе на подлогу. Старажоўцы.
ОПОЛОНІК м. Апалонік (для налівання стравы). Мачуль. Апалонік (у жабы). Ополонік — моль легушкі. Запясочча. У ополоніка, як у менька, чэрэво, а хвост от такі, як трэпашка. Кароцічы.
75 👁