Старажоўцы. Стане смеркаць, то коржаны лётаюць. Пагост. Бабкі е такіе, лётаюць у вульі. Эта бабка з'едае усе пчолы. Дварэц. Бабіне лето не летае, то будзе лето шчэ (прыкмета). Сямігосцічы. Летай муха, да не прылетай до вуха (прымаўка). Луткі. 2. Хутка рухацца. Е такіе паукі, шо по водзе лётаюць. Хачэнь. Шо то усе летаюць коньмі? Сямігосцічы. ЛЕТВА' ж. Лятанне, лёт. От у моіх пчол летва хороша, у шэсць, восем пчол лётаюць. Хотамель. ЛЕ'ТНІ прым. 1. Летні. Баба — велікіе грушы летніе. Луткі. Ну, летне ўрэм'е, ягоды, тое-сёе — так і піталаса. Кароцічы. Летні дзень год корміць (прымаўка). Сямігосцічы. 2. Летні, цеплаваты. Летню воду вон не п'е, дай холодну, то п'е. Запясочча. △ Летні хлопец. Пажылы, у гадах. Запясочча. Летніе дрова. Дровы, нарыхтаваныя летам. Летніе дрова — вон летом порэзаў і посушыў і склаў у клетку. Старажоўцы. ЛЕ'ТНІК м. 1. Лёгкі, летні пінжак. Нешчо порваўса мой летнік, трэба другого купляць. Цераблічы. 2. Пералетаваныя дровы. Летнік, которые лето стояць дрова. В. Малешава. ЛЕ'ТО н. 1. Лета. Пройшоў Ілья, то лета нема (прымаўка). Луткі. Добрэ дзеці ў леці, а зімою — хоць у вір головою (прыказка). Старажоўцы. 2. Год. Хлеў нову, шчэ одного лета. Верасніца. У гэтом леці дожджэ! Сямігосцічы. 3 мн. лёта. Узрост, гады. А ека була ты у ее лёцях? Цераблічы. Ой, ты моя маці, шо хочу сказаці, шо лета проходзяць, а я нежонаты (з песні). Сямурадцы. Жіла ў бацько, жіла ў мацер, а ў свекроўкі не буду, лета свое молодые помінаці буду (з песні). Там жа. Екі лета, такі і розум (прымаўка). Сямігосцічы. Малые лета — малы й розум (прымаўка). Там жа. △ Летолецке. Цэлае лета. Вона купіла, а той лес стояў летолецке незрэзаны. Дварэц. Лето-лецьке збіраём, а нема чого есці. Бярэжцы. Бабіне лето. Цёплая сонечная пара ў раннюю восень. Запясочча. По лёту. Летам. Пагост. Того лета. У той год. Вале, ты мо шчэ век не бачыла купала? — Того лета бачыла. Цераблічы. Памянш. лёцечко. Лёцечко роботала дома: ні разу не вуйшла на вечорынку. Запясочча. ЛЕ'ТОВАЦЬ незак. Летаваць, знаходзіцца летам. І ні одзін сын тут не лётуе. В. Малешава. Занесом у озерышчэ, да воны там летуюць, тые гусенята. Дварэц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁