раны. 2. Зерне, вымалачанае са снапоў уручную. Первый сорт зерна на сеўбу называюць околот. Дварэц.
ОКОЛОШТЫРЫЦЦА, ОКОЛОШТАРЫЦЦА зак. Адзецца або абуцца нязграбна. У екіе-то чоботы околоштарыўса, аж смешно позіраць. М. Малешава.
ОКОНІЦЫ мн. Аканіцы. Оконіцы закрываюць ад граду. Сямігосцічы. Нема ўжэ колішніх оконіц. Луткі.
ОКОНЧЫНЫ мн. Пачастунак будаўнікам хаты ў сувязі з яе заканчэннем. Окончыны булі, то позно, домоў не пошоў, а прамо на ферму. Сямігосцічы.
ОКОПАЦЬ зак. перан. Прыбраць. А ты стола, як поелі, окопай трохі. Мачуль.
ОКОРАВЕЦЬ зак. Зрабіцца каравым, аблупіцца. Не можно золотуху мочыць, бо окоравееш. М. Малешава.
ОКОРВАЦЬ незак. Здымаць кару. Запясочча.
ОКОРОЧ прысл. Кароткім шляхам. Соседка ходзіла окороч. Хачэнь. Окороч ішла іс поля. Старажоўцы.
ОКОРЫЦЬ зак. Зняць кару. Трэба гэтые столбікі окорыць да поставіць сушыцца. Хачэнь.
ОКОЦІЦЦА зак. Акаціцца. Овечка окоцíласа. Хачэнь. Коза окоціласа весною. Там жа. Кошка окоціласа, аж чотыры коценя слепых. М. Малешава. Воўчыца под самым короўніком окоціласа. Сямігосцічы.
ОКОЦІЦЬ зак. Тое ж. Кошка окоціла п'яцеро коценят. Бярэжцы.
ОКОЧВАЦЦА незак. Акочвацца. Окочваецца под ганком кошка да крычыць. Луткі.
ОКОЧУРЫЦЦА зак. груб. Здохнуць. Чула наша собака, шо ее век отходзіць, пошла ў поле да там і окочуріласа. Пагост.
ОКОЧЭНЕЦЬ зак. Акачанець. Окочэнеў да змерз. Запясочча.
ОКОШАРЫЦЦА зак. Асталявацца. Кажын окошарыцца тут, наравіцца! Запясочча.
ОКОШЛАЦЦА зак. Адзецца або абуцца нязграбна. Окошлаўса у тые чоборна наглые, да шчэ воны не поваксованые. Старажоўцы.
ОКОШЫЦЦА незак. Спыніцца, асесці. Шчоб на тобе і окошылосо! Альшаны. Нехай на ём окошыцца, перэсёдзецца. Луткі.
У новую хату пускалі перш чорнага ката і курыцу, шчоб окошылосо на куры або на коту. Сямігосцічы.
ОКРАВОК м. 1. Абрэзак пры кройцы лык на паскі.
75 👁