Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
ЛЁ'ТІКАЦЦА неЗак. экспр. Цалавацца. Йа свадзьбі цэлы дзень лепкаюццаl Хачэнь. ЛЕПКОВА'ТЫ, ЛЕПОКОВА'ТЫ прым. Цяжкаваты ў руках, грузны, не стройны. Іван у нас лепковаты. Луткі. Така тоуста, лепоковата та дзеўка. Цераблічы. Му кладку перэшлі, а Юрка бобухнуў у воду, вон лепоковаты. М. Малешава. ЛЕПЛЯ'ВО прысл. Марудна, павольна. Вона лепляво робіць, ленуецца. Старажоўцы. Памянш. л е пляв е н ь к о. Так леплявенько зове — Наталенько! В. Малешава. ЛЕПЛЯ'ВУ прым. 1. Прыліпчывы, назойлівы. Коб вон буў такі лепляву, то не! М. Малешава. 2. Марудны (пра работу). Робота така леплява. Хотамель. ЛЕ'ПОК м. Нявыпечаны, няўдалы хлеб. Як хлеб неудачны, то кажуць: от некі лепок замесіла да ўкінула ў печ. Цераблічы. ЛЕПСУТА ж. 1. Слота. От шлякіць, лепота, ідзе снег з дожджэм, добры хозяін дурного собакі не вугонщъ! Аздамічы. 2. Вадкая гразь. Там не зроблена дорога — одна лепота. Верасніца. 3 перан. Пэцкаль. Ой, лепота, седзі! Сямурадцы. ЛЕГІШ прысл. Лепш. Жытні хлеб за ўсе лепш, Луткі. У госцях добрэ, а дома лепш (прыказка). Цераблічы. ЛЕ'ПШАЦЬ незак. Лепшаць, ачуньваць. Не лёпшаю да не поміраю. Аздамічы. ЛЕПШОТА' ж. Выгада, карысць. Екая вам лепшота, колі ву робіце, а воны галяюцъ. Старажоўцы. ЛЕ'ПШЫ прым. Лепшы. Вон забраў собе лепшу землю. Хільчыцы. Самы лепшы чын, ек нічым (прыказка). Луткі. ЛЕ'РА, ЛЕФЭЯ ж. Ліра. Мо умру, то i там загадаюць неку леру круціць. Мачуль. Колісь на лерэю старцы ігралі. Старажоўцы. ЛЕС м. 1. Лес, дрэвастой. Пошла ў лес — i брусніцы мое, i лісіцы мое. Хачэнь. Лес багаты на ўсе. Сямурадцы. Лес чуе, а поле бачыцъ (прымаўка). Там жа. Воўк жыве ў селе, а ў лес позірае (прымаўка). Старажоўцы. Шо далей у лес, то болей труснікбу (прымаўка). Там жа. Як у лес, так i з лесу (прымаўка). М. Малешава. 2. Лес (лесаматэрыял). Купіў лес на хату. В. Малешава. Трэба лес покласці на легарах, коб не погніў. Луткі. На лесі e стан (пра плыт). Сямігосцічы. Д О б о л о н і с ты лес
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лера, лётікацца, труснікбў
2 👁
 ◀  / 313  ▶