ОБЛОЖНЫ прым. Абложны. Обложны дошч далёко занімае. Цераблічы. ОБЛОЖЫЦЬ зак. Абкласці. Кругом обложыло небо, будзе цэлы дзень іці дождж. М. Малешава. ОБЛОМВАЦЬ незак. Абломліваць. Снег нападаў на хвоі, обломвае суч'е. Цераблічы. ОБЛУБКА ж. Абечак. Облубка така круглая у сіта. Мачуль. Облубка на рэшэці з дранкі. М. Малешава. ОБЛУБОК м. Луб з ліпы. З облубка робіцца лазбень на мед. Кароцічы. ОБЛУД м. Блуд, распуста. Ужэ ж такі облуд напаў на дзеўку (пра незамужнюю дачку, якая радзіла дзіця). М. Малешава. ОБЛУДА ж. Бадзяжнік, валацуга. Чыя облуда ходзіць, зада ледзь цегае? (пра беспрытульнага сабаку). М. Малешава. ОБЛУДАЦЦА зак. Набадзяжыцца, перастаць валачыцца. У дваццаць восем лет троху облудаўса! В. Малешава. ОБЛУДНЫ прым. Някемны, блудлівы. Іх целя облуднэ нёке, ідзе, куды хочэ, не гледзіць товару. М. Малешава. ОБЛУЖКО н. Абечак. Коб облужко добрэ знайці, то зробіў бы рэшэто. Дварэц. ОБЛУЖЫЦЬ зак. Абкарыць. Облужыў дубец да гадыні ў рот! Пагост. ОБЛУК м. Вонкавы абвод асновы ў самаробнай баране. Облук у бороне з лозы. Чэрнічы. ОБЛУКА ж. Тое ж. Облука була кругом бороны з дуба. Азяраны. ОБЛУПВАЦЬ незак. Аблупліваць. Гускё едзяць, облупваюць і едзяць. В. Малешаў. ОБЛУПІЦЬ зак. Аблупіць. Облупіло від от огня. Сямігосцічы. Корова не сцелілас, то говорылі, шчо грэх рэзаць і есці: облупілі да ў яму. Там жа. Облупі ейцэ да з'еж. Азяраны. ОБЛУТАЦЦА зак. Заблытацца. Жук у павуцье облутаўса. Запясочча. ОБЛУШЧЫЦЦА зак. Адлушчыцца, адваліцца. Стала сохнуць, сохнуць, і облушчыласа уся чысто бородаўка. Цераблічы. ОБЛЯМКА ж. Стужка, якая нашыта на край фартуха. Облямку строяць, коб хорошчэй було. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁