ОБЖОГА ж. Вельмі гарачая страва, вадкасць. Еда зырка — прамо обжога! Аздамічы.
ОБЖЫДАЦЬ незак. Чакаць. Я обжыдаю, шоб воно обхолодало. Аздамічы. Ходзіце обедаць, а то воны нас обжыдаюць. М. Малешава.
ОБЗАДАЧВАЦЬ незак. Даваць задатак. М. Малешава.
ОБЗАДАЧЫЦЬ зак. Даць задатак. Нашоў хаціну у Озеранах, ужэ і обзадачыў. М. Малешава.
ОБЗАПАЛАЦЬ зак. Прапалаць, правеяць у начоўках. Снопа обмолоціла обзапалала, дай к вечэру хлеба напекла. Сямігосцічы.
ОБЗАПАСІЦЦА зак. Зрабіць запас. Обзапасіліса ўсім! Луткі.
ОБЗАСЕЯЦЬ зак. Пазасяваць. Організоваў колхоз і з гэтымі дзецьмі поле обзасеяў. Буразі.
ОБЗЕМЛЮ прысл. Вобземлю. Вон удырыўса обземлю моцно! Верасніца.
ОБЗОЛ, ОБДЗЁЛ м. Няроўны край дошкі з карой. Як останецца выемок з корою, то казалі обзол. Хачэнь. Обдзёл. Мачуль.
ОБЗОЛІСТЫ прым. З абзолам. Этого дуба не рэжмо на подваліны, вон обзолісты. М. Малешава.
ОБЗОЛОВАТЫ, ОБДЗЁЛОВАТЫ прым. Абзолісты. Обдзёловата дошка. Мачуль.
ОБЗЫВАЦЬ незак. Называць. Чуй но Пара (Параска), чым вон цебе обзывае. Сямігосцічы. Раз колецца, колюк обзывають. Альпень.
ОБІБОК м. Валацуга, гультай. Туляецца, як екі абібок, нідзе робіць не хочэ. Запясочча.
ОБІВАНЬЕ н. Абіўка. Это обіванье оббіць хату. М. Малешава.
ОБІВАЦЬ незак. Абабіваць, абцярэбліваць. Погоні куры, смурод обіваюць. В. Малешава.
ОБІДА ж. Крыўда. Сором обіду кому зробіць, а это не сором пойці ў новых туфлях. Луткі.
ОБІДНО прысл. Крыўдна. За непраўду гэтак обідно становіцца. Азяраны.
ОБІЖАЦЦА незак. Крыўдаваць. Обіжаецца вона, як кого попросіць, а вон не послухае. Бярэжцы. До роботы як хоч, а до еды хоць палкою бі — не буду обіжацца (прымаўка). Старажоўцы.
ОБІРАЛО н. Абірала, рабаўнік. То ж буў не чоловек.
77 👁