У рака нагі, і м'ясо там е. Старажоўцы. △ І нага не була. Пра адмаўленне знаходжання. Семёна і нага не була тут. Хачэнь. І ногой не быць. Не наведваць зусім, ніколі. Там ніхто не буў і ногой! Кароцічы. На ўсю ногу. На шырокую нагу, неэканомна. Ты ж эконом, ато ек будзеш на ўсю ногу, то нічого й не купіш. Дварэц. На ўсіх ногах. У добрым стане ва ўсіх адносінах. Коб я була на ўсіх ногах, то б я дала ему рады. Луткі. На ўсе ногі. Бягом, з усіх ног. А корова на ўсе ногі ў лубін! Запясочча. Зоп'яцца на ногі. Падняцца на ногі, ажыць. Не ведаю, як вон і зоп'яўса на ногі. Хачэнь. Узяць под ногі. Падпарадкаваць сабе, падмяць. Ужэ кажэ мицер: я цебё, ек ўросту, под ногі озьму. Цераблічы. Памянш. ножка. Пуля попала ёму ў ножку і не пройшла, і седзіць у ножцы. Бярэжцы. Ножка ў грыба згніла, осталас одна плёшка. Кароцічы. Ножкі ў стола. Верасніца. Ножкі ў ставу, у-сукале. Бярэжцы. Памянш. ножышчэ. У его, як у буська, дбугіе ножышча. Кароцічы. У мене ножышча боляць. М. Малешава.
НОГАТЫ прым. З доўгімі нагамі. Невеліка ногата пташка по траве бёгае. Альшаны.
НОГОЦЬ м. Ногаць, пазногаць. Не мочыса на трэскі, ато позадзіраецца шкура коло ногцёў (павер'е). Луткі.
НОГЦІКІ мн. Від садовых кветак. На гергіні цветы чырвоные, а ногцікі оранжовуе да меньшые воны. Пагост.
НОЖ м. Нож. На ножа цэділі молоко, шоб вёдьма не отбірала ў корову. Альпень. Як начынае ходзіць дзіця, то розрэзваюць путо ножэм (умоўна, звычай). Хачэнь. Нож — ек огонь. Луткі. Езык жэ горш за ножа (прыказка). Сямігосцічы.
НОЖНІЦА ж. Похва для нажа. Аздамічы.
НОЖНІЦЫ мн. Ножны, нажніцы. Ножніцы, шо жэсць резаць. Запясочча. Памянш. ножніцкі. Поломіліс малёнькіе ножніцкі. Верасніца.
НОЖНЫ, НОЖНІ мн. 1. Ножны, вялікія нажніцы. Нбжні — овёчкі стрыгуць, а ножніцы — малые. Луткі. Нбжнамі розрэзалі кожу. Запясочча. 2. метаф. Нагі. От, кажэ, ножны, ек нагі складзеные ўмёсце. Верасніца. 3. Похва для нажа. Нбжны. Аздамічы.
НОЖНЫ прым. Нажны, які прыводзіцца ў рух пры и
112 👁