Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
НІКУДЬГШНЫ прым. Нікуды не варты. Нікудышны чоловёк, вон нішчд! Сямурадцы. Нікудышна жонка стала, ужэ не можэ робіць, бо хворая. M. Малешава. НІКЧО'МНЫ, НІКЧЭ'МНЫ прым. Toe ж. Хворые нікчдмные. M. Малешава. Непрыдатны, бесталковы. Воны робяцца нікчэмнэ. Запясочча. НІКЧО'МУ прысл. Нізашто, нікім. Свою жонку нікчому нелічыць, то к другой ідзё. Аздамічы. НІСКО'ЛЬКО прысл. Зусім, ні трошкі. Не трэба було гнбю класці, нісколько. Бярэжцы. НІСТО'ЖЬІЦЬ незак. Знішчаць. А воны лес рубаюць, усё ністожаць! Сямігосцічы. НІ'СЯКОВО прысл. Ніякавата, няёмка. Будто нёяк нісяково робіцца, як ніхтб не пускае ў хату. Дварэц. HIT м. Ніт, прыстасаванне ў кроснах для падымання нітак асновы. Як полотно тчэш, то два ніты. Луткі. Ніт з ніток на кросна робіцца. Хотамель. Д У д в а ( т р ы і г. д.) н i т ы. Спосаб ткання. У шэсць нітбу ткала, то заморочыло ў головё. Бярэжцы. У н іт н а к і д а ц ь. Працягваць ніткі асновы праз ніт. Ходзём да накідаем у ніт! Хотамель. Ніт выконваў калісьці i пэўную засцерагальную функдыю. Праз ніт глядзелі, шоб ўрокі не бралі. Да шоб ніт зеваў, а не чоловёк: ніту ж нічого не зробіцца! M. Малешава. HI'TKA ж. 1. Нітка. Нітка тонка i рбуна на вэрэценб получаецца. Хотамель. Ніткою обводзілі село, шоб не ўміралі дзёці, а ту нітку пралі за одну ноч (звычай). Сямігосцічы. 2. Нізка, звязка (сушаных грыбоў i інш.). Нітка грьіббу у менё e шчэ. Аздамічы. НГУКА ж. Невялікае поле, звычайна сярод лесу. Абу-яку ніўку} то огороджвалі. Кароцічы. Памянш. нів о ч к а. На ньвочцы ў нас жыто. Аздамічы. НГХВЕЦЬ незак. Недамагаць, чэзнуць. Корова шхвела два дні, ходзіць да ніхвее. Луткі. Ніхвее чоловек— ні здоровы, ні весёлы. Альгомель. НІ'ХНЕВАЦЬ незак. Toe ж. Ніхневае, то ні ўмірае, ні ўжывае. Тураў. НІ'ХРЭЦЬ незак. Toe ж. Зноў моя дзёўка ніхрэе, жаліцца, шчо боліць. Цераблічы. Ее дзед цылы год ніхрэў да i ўм'ёр. Верасніца, Ніхрэе, як ні хворы, ні здорові, В. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hitka, абў-яку, грьіббў, заморбчыло, здорбві, зрббіцца, кчбму, мбжэ, нікчомны, нікчэмны, ністбжаць, ністожьіць, нітбў, ніхневаць, ніхрэць, нічбго, обвбдзілі, огорбджвалі, рббіцца, рбўна, хбдзіць, ўмёр, ўрбкі
3 👁
 ◀  / 313  ▶