Старонка 198
◀ / 313 ▶
НЕЎГОДНО прысл. Недаспадобы. Будзе ей неўгодно і ў Пінску. М. Малешава. Пабула ў дочкі і там ей неўгодно, не прыбрала собе места. Луткі. НЕЎГОДНЫ прым. Нежаданы, нялюбы. Яка неўгодна, то доўго жывуць дзеўкамі. Аздамічы. НЕЎГОЛОЎ прысл. Абыякава, нецікава. Цепер под хатою граюць, а мне неўголоў. Дварэц. НЕЎДАТНО прысл. Непрыемна, нядобра. Нешчо неўдатно, ек мокры стол, коб сцёр. Цераблічы. НЕЎДАТНЫ прым. Няўдалы. От глізову хлеб, неўдатны, погнюсіла муку. Запясочча. Нешчо ў мене цепер усе неўдатнэ. Цераблічы. А хлеб такі неўдатны, хоць ты кідай за бацьком. Там жа. НЕЎДАХА ж. Няўмека. У нас рэдко хто неўдаха, шо не ўмее добрэ прасці і вуткаць. Луткі. НЕЎДАЧА ж. Няўдача, нешанцаванне. Мало кому добро е, а то ўсе неўдача. М. Малешава. НЕЎДАЧНЫ прым. Няўдалы. От, каа, хлеб неўдачны, сеў на скорцы. Луткі. НЕЎЖЫТОЧНЫ прым. Неўрадлівы, непрыдатны (пра зямлю). Неўжыточна земля ў Велемічах. Альпень. НЕЎЖЭ, НЕЎГЭ часц. Няўжо. Да шо этэ ты говорыш, чоловечэ, неўже это праўда? Пагост. Неўгэ у цебе серца нема? Сямігосцічы. НЕЎЖЭ Ж часц. Няўжо, няўжо ж. Неўжэ ж менша пойдзе товар пасці? Луткі. Так, ага, а як жа. Е там шчо? — Неўжэ ж, чорные вішні. Хачэнь. Неўжэ ж, далі соткі. Сямігосцічы. НЕЎЗАМЕТКУ, НЕЎЗАМЕТЦЫ прысл. Незаўважальна, непрыкметна. Бывае, неўзаметку перэкінецца і своё слово. Цераблічы. У того трохі і ў того трохі — неўзаметку берэ. Луткі. Перэйшла неўзаметцы канаву. Там жа. НЕЎЗГЛЯД м. Пануры чалавек, які не глядзіць у вочы. Твой чоловек — не чоловек, а нейкій неўзгляд! Тураў. НЕЎЗГОДА ж. Няшчасце, непрыемнае здарэнне. Було, шо й молочка завезу ў неўзгоду еку, ек нешчасце еке з коровою. М. Малешава. НЕЎЗДОБНЫ прым. Непрыдатны, непатрэбны. Нека ломака — палка неўздобна. Бярэжцы. НЕЎКЛЮДНЫ прым. Няскладны, няспрытны. Таке неўклюднэ, таке клендатэ, як собака горбаты. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 313 ▶