НЕСКУЛЬ прысл. Аднекуль, невядома адкуль. А прышлі нескуль дзёўкі до нас. Хачэнь.
НЕСЛАВА ж. Ганьба, знеслаўленне. Ой, коб сын да на мацер поганіўса — то така неслава! Сямігосцічы. Плёткі. Неслава пошла про ее. Луткі.
НЕСЛОБОДНА прым. Цяжарная. Як була война, я ж гэтой дзёўкой була неслободна. Бярэжцы. Хомут не давалі перэступіць жонцы, неслободна яка, оглоблі, з поўного ведра коло колодзезя піць неможна (повер'і). Хачэнь.
НЕСМАЧ ж. Нешта вельмі нясмачнае. Картоплі ў мокры год така несмач, шчо і ёсці неможно. Сямігосцічы.
НЕСОЛЁНЫ, НЕСОЛОДНЫ прым. Несалёны, маласалёны. Як несолёнэ, то недосол. Альпень. Трэбо помазаць, а у мене сала нема несолодного. Сямігосцічы.
НЕСОТВОРЭННЫ прым. △ Несотворэнная сіла. Пра незлічоную колькасць. Шо іх уродзіло, тых яблок, — несотворэнная сіла! Хачэнь.
НЕСПРАЎНЫ прым. Слабы, хваравіты. Неспраўны ўжэ конь, свое отробіў. В. Малешава.
НЕСПУН м. Свавольнік, гарэза. Неспун — хто нікого не слухаецца. Бярэжцы. Памянш. неспунок. Схопілі неспункі тое ціпленя! Цераблічы.
НЕСТРОЙНОТА ж. Непарадак, бязладдзе. Там у ее нестройнота — посцель лежыць кублом! Аздамічы.
НЕСУДОБНЫ, НЕСУДОМНЫ, НЕСУДОМЫ прым. Надта вялікі, страшны. Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! Кароцічы. Туча ліла несудомная, усе позалівало, вода роўчэкамі плыла. Сямігосцічы. Цепер жэ жара несудомная. В. Малешава. Несусветны, непраходны. Ек несходзімы лес, то кажуць — несудомны. Пагост. Там гушча була несудомая. Кароцічы. Несудомые болота, дзе топ'я такіе. В. Малешава.
НЕСУШКА ж. Курыца, якая нясецца. Багато несушок у цебе? Азяраны.
НЕСУШЧЫ дзеепрым. Які нясе яйкі. А шчо, поверце, несушча кура! Пагост. Кубанкі — вельмо несушчые куры. Аздамічы.
НЕСХОДЗІМЫ прым. Вельмі вялікі, які цяжка абысці, непраходны. Лес несходзімы, там і болота е на бору. Цераблічы.
НЕСЦІ незак. 1. Несці, дастаўляць. Знаеш шо, На-
77 👁