шчын. Раз чоловек без заботы, то й непохоробушчэны. Сямігосцічы. НЕПОЦЭЛІЦЬ зак. Зрабіць промах, не папасці у цэль. Непоцэліў я ў дзіка, промахнуўса. Аздамічы. НЕПРАНЫ прым. Нямыты, нясціраны. Одна сорочка непраная дай додолу подраная (загадка). Курыца (адгадка). Запясочча. НЕПРАС м. Нягоднік. Непрас, ні мацер, ні бацька не послухае. Пагост. НЕПРАЎДА ж. Няпраўда, мана. Ленуецца робіць? Не, непраўда, ек захочэ ёсці, то будзе робіць! Бярэжцы. НЕПРОВОРНЫ прым. Няспрытны, непаваротлівы. Непроворны чоловек, так, ні сыры, ні печэны. Луткі. От тэ лухтанішчэ ленуецца повернуцца, такэ непроворнэ. Пагост. НЕПРОЦЕКНЫ прым. Непраточны. Озёра непроцекные. Запясочча. НЕПРЫКЛАДНО прысл. Недарэчна, бесталкова. Вон говорыць непрыкладно. Луткі. НЕПРЫТОМНЫ прым. Які не кантралюе свае паводзіны. Непрытомны, безроссудочны её чоловек, п'янюга, шолопут. В. Малешава. НЕПРЫТУЖНЫ прым. Лёгкі, які лёгка пераносіцца. Непрытужная зіма була, лёхкая. Хільчыцы. НЕПРЫЧЫННЫ прым. Непрыгожы, непрыемны. Непрычынны хлопец, да і той не хочэ непрычынну жонку, бо вона гідка. Цераблічы. НЕПУЦЁВУ прым. Бесталковы. М. Малешава. НЕПУЦЬ ж. 1. Распуціца, бездараж. Гразь, непуць, нема дзе ступіць. Запясочча. От непуць, ані возом, ані саньмі ехаць. Луткі. На дворэ непуць, така мокрота, снег з дожджэм. Там жа. 2. Бесталковы чалавек. Аздамічы. НЕРАХА м. і ж. Неахайны чалавек. Жонка ў его була нераха, абу-ека. Хачэнь. Павел. нерашышчэн. Нерашышчэ абу-еке сунецца. Старажоўцы. НЕРАХОВАТЫ прым. Неахайны, некультурны. Нераховаты чоловек шчо не накладзе, то й зара покаліць. Цераблічы. Непрывабны. Лоша окоцыласа, прывела таке нераховатэ лошэня. Хачэнь. НЕРОДЗЬ ж. Неўраджай, недарод. Неродзь будзе, бо дожджу нема. Цераблічы. Неродзь на сад. Аздамічы. Малаўраджайнае дрэва, сорт гародніны. Хоця і неродзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁