Старонка 17
◀ / 313 ▶
ЛАХМАТЫ прым. Лахматы, касматы, калматы. Петрык прынёс шчэня да таке лахматэ, а вушы доўгіе! М. Малешава. З доўгімі ўскудлачанымі валасамі. Отгодуе тые косы да ходзіць лахматы, не прычэсаны. Вароніна. Абтрапаны. От лохмата одзежа, вісіць, як на колку. Сямурадцы. ЛАХМАЦЬЕ, ЛАХМОЦЬЕ н. зб. Барахло. Поткіну еке лахмацье дай сплю. Сямурадцы. От, поскідала тэ лахмоцье да валяецца. Там жа. ЛАХМОЦЬ м. Абадранец. Шоб ты не ехаў, лахмоць! Дварэц. ЛАХМОЦЬКО н. Тое ж. Лахмоцько, бороду ўжэ загодоваў! Дварэц. ЛАХНО н. Лахман, дрэннае адзенне. Вон тэе лахно скінуў з себе. Хотамель. ЛАХНУЦЬ зак. перан. Памерці. Лахнуць—не хворс, а трэ вужыць да вубрацца з гэтого пекла! М. Малешава. ЛАХТАН м. Лахман. Лахтана скінь! Бярэжцы. ЛАХУДРА ж. Растропа. Лахудра ты нека, неўстроена. Бярэжцы. Лахудра ты раскамачэная! М. Малешава. ЛАХУДРО н. Лахман, дрэннае адзенне. Надзець не було чого очымовум дзецям, надзене порванэ лахудро, дай не грэе. М. Малешава. ЛАЦІНА ж. Лаціна. Дубцэм за лаціну прыўязваюць колоду. Кароцічы. ЛАЧКА ж. Брыца. Лачка ў просі е. Цераблічы. ЛАШТОВАЦЬ незак. Класці пластамі. Лаштуюць лаштамі чэрэт, солому. Аздамічы. ЛАШЧЫЦЦА незак. Лашчыцца. Му ўжэ лашчымса коло ее. Цераблічы. Як дзіця лашчыцца, то кожны шкодуе. Сямурадцы. Лісавое дзіця лашчыцца да свого татка. Старажоўцы. ЛАЯЦЬ незак. Лаяць. Як ідзе весна, но ешчэ морозы да благовешчанья, то зіму не лай і саней не хавай (прымаўка). Верасніца. ЛЕБЕДА, ЛОБОДА, ЛЕБОДА ж. Лебяда. Не вуполола, то лебеда, бі лён. В. Малешава. Лебоду свіньe едзяць добрэ. Чэрнічы. Лебоды хватае, коб шчо! У людзей варать, а ў нас — свіньям! Альпень. З лебеды варылі квас. Хільчыцы. Зробі хату з лебоды, а ў чужую не ведзі (з песні). Сямігосцічы. ЛЕБЕДЗІНА ж. Адно каліва лебяды. Там-сям е ле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 313 ▶