НАТОЎКЦІ зак. Натаўчы. Я натоўку гэтого бадыльніку да накрышу. Дварэц. НАТОЧЫЦЬ зак. 1. Натачыць, навастрыць. Сокеру наточыў дзед Рыгор. Цераблічы. 2. Накапаць. Земле наточыць крот копец. Хачэнь. НАТРАПІЦЦА зак. Знайсціся. Цапу, цапу, цапіца, скоро не трапіцца, ек мороз возьме, то натрапіцца (загадка). Рукавіца (адгадка). Верасніца. НАТРОЕ прысл. На тры часткі. Поперэрэзвала надвое картоплі, которые натрое. Кароцічы. НАТРУБІЦЦА зак. экспр. Напіцца. Вон натрубіўса ўчора, ідзе, у бокі валіцца. Запясочча. Воды натрубіласа і ёсці не хочу. Луткі. НАТРУДЗІЦЬ зак. Навярэдзіць. Руку натрудзіў на жнівах, опухла. Луткі. НАТРУШЧЫЦЦА зак. экспр. Наесціся. Корова любіць займаць гольё да натрушчыцца того голья. Верасніца. НАТРЭПАЦЬ зак. Натрапаць. Натрэпала пундзель лну, п'яць пудоў лну. Дварэц. НАТРЭПЕСТАЦЬ зак. Налепятаць, натрапаць. Унука тобе натропешчэ, шчо хочэш. В. Малешава. Вона езыком можэ богато натрэпестаць. Старажоўцы. НАТРЭСАЦЬ незак. Натрасаць, натрушваць. Натрэсаць гной на картоплі пошла. Луткі. НАТУГОВАТЫ прым. Тугаваты (пры даенні). Наша трошкі натуговата корова, а бувае туга корова — поцяні, як з воўчых зубоў! Старажоўцы. НАТУЖЫЦЬ зак. Δ Натужыць жывот. Добра наесціся. Вон натужыў жывот дай поцягса на село. М. Малешава. НАТУЗІ прысл. У напружанні, туга. У руках натузі дзержаў. Мачуль. НАТУРА ж. Натура, характар. Товарына як чоловек, разную мае натуру. Цераблічы. Прывычка, звычка. Узяў таку натуру гусей топтаць. Сямігосцічы. НАТУРЛІВУ прым. Натурысты, наравісты. От она упарта, натурліва, анішчо не хочэ послухаць! Бярэжцы. Натурліву конь. М. Малешава. НАТУРЫСТЫ прым. Тое ж. Натурысты конь не йдзе, зброю порве. Аздамічы. НАТУРЫЦЦА незак. Упарціцца. Натурысты конь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁