под насёнье. В. Малешава. 2. Яечкі, расплод. Под спод ліста саджае насёнье жук той. Сямігосцічы. Памянш. насёнейко. Бі чорнушка, таке насёнейко у той цыбулі. В. Малешава.
НАСЕСЦІ зак. Насесці. Насёло тых комароў! Сямурадцы.
НАСЕСЦІСА зак. Напасці, наваліцца. Як насядуцца на его — хоцёлі сілою посадзіці ў лодку. Запясочча.
НАСЕЯЦЬ зак. Насеяць, насадзіць. Насёялі лну много. Кароцічы. Насеяў і забороноваў, хай родзіць бог на ўсякого долю. Луткі. Ужэ і картоплі насеялі. Хачэнь. Квасолі насеем, шчо по мешкоў тры, да емо. Дварэц.
НАСЁРБАЦЦА, НАСЕРБАЦЦА зак. Насёрбацца. Я ўжэ насёрбаўса капусты, то куцы ёсці не буду. Верасніца. Насербаўса ўжэ. Запясочча.
НАСІЛКОВАЦЦА зак. Добра наесціся. Луткі.
НАСІЛКОМ прысл. Сілаю, гвалтам. Хозяйка познімала рубашкі насілком з нас. Хачэнь.
НАСІЛУ прысл. Ледзь, з цяжкасцю. Насілу вулез з ямкі. Луткі.
НАСКІДАЦЬ зак. экспр. Назбіраць, накідаць у кошык. Нема грыбоў — козляков усякіх наскідала. Хачэнь.
НАСКОВАЦЬ зак. Нацкаваць. Насковаць собакою. Сямігосцічы.
НАСКОСЯК прысл. Наўскасяк. Наскосяк так обшытэ. Запясочча.
НАСКРЭБЦІ зак. Наскрэбці, начысціць. Трэ наскрэбці буракоў да квасіць. В. Малешава.
НАСЛАЦЬ зак. 1. Наслаць. Наслаў столю. Пагост. 2. Навесці, напусціць. Ой шоб на его ліхо, ек вон мене трапіў да наслаў беду. Дварэц.
НАСЛЕДЖАЦЦА незак. Наведвацца. Назіму товар домоў зайшоў, але туды ж, дзе вон буў летом, наследжаюцца, ходзяць, до свого ж, моўляў, ідуць побачыць. Кароцічы.
НАСЛЕДЗІЦЬ зак. Высачыць. Воны наследзілі мене. Бярэжцы.
НАСЛІЗІЦЬ зак. Чуць змачыць зямлю. Наслізіў дождж. Запясочча.
НАСМАЖЫЦЬ зак. Насмажыць. Карпы хорошые, насмажылі цэлу сковороду. Луткі. Напражыць. Насмажымо гороху. Луткі.
76 👁