Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
ЛАСУ'НЬЯ ж. Ласуха. Вона лаСуНьЛ, усе ёй Смачнв подавай. M. Малешава. ЛА'СЫ прым. Ласы. А вы, бра, хлопцы, вы на сон не ласые! В. Малешава. Ек ласа жонка, то сыр схопіць, а ты хлебчы сырдватку. Там жа. Кот ласы на сало, берэ сам без спроса. М. Малешава. ЛА'ТА ж. 1. Лата, лаціна. Коліся чэрэт прыўязвалі к латам. М. Малешава. Ходзяць у той нову короўнік, там латы лежаць з гвоздамі, то попробіваліса жэрэб'ята. Сямігосцічы. Вон за ту лату прыўязвае дубцэм солому. Цераблічы. 2. Вялікая рыбалоўная сетка. Латою лоўяць на рэцэ i ў озёрах по чыстому. М. Малешава. 3. Латка. Лата на лаці І шва не познаці (прымаўка). Старажоўцы. ЛА'ТКА ж. Латка. Латку шукалі, шоб залапіць сорочку. Старажоўцы. ЛА'ТОЧШК м. Рыбалоў пры лаце. Альшаны. ЛАТУТТ м. Лахман. Латун — еке старэ: хустка, кохта. Дварэц. ЛАТУ'НЬЕ н. зб. Лахманы. От, назбіраў латунья сякого-такого. Сямурадцы. ЛА'УКА ж. 1. Лава (у хаце). Пад лаўкою седзецъ да на мілую гледзець (прымаўка). Старажоўцы. 2. Дошка для сядзення ў лодцы. Запясочча. 3 мн. Папярочныя паскі ў набедрыках. У набэдрыках е лаўкі перэдніе i задніе. Верасніца. 4. Слясак у пастцы. На лаўку пац наступіць — 1 бох! Старажоўцы. Д У л а ў к i. Ткацкі ўзор. Скацерсцё ткалі ў лаўкі. Луткі. Памянш. л а в о ч к а. Лавочку кожны свою мае, коб поседзець коло хаты. Старажоўцы. ЛА'ХІ мн. Лахманы. Лах наодзевала на себе. Запясочча. А Л a x i под пахі. Пра збіранне ў хапошчах. Л axi под пахі i пойшоў. Бярэжцы. ЛА'ХМАН, ЛО'ХМАН м. 1. Старая вопратка. От, одзела некого лахмана, сорома нема тобе! Верасніца. 2 перан. Лахмач, неакуратны чалавек. Прычэшыса ты, лохман! Хачэнь. Геты лохман мо век не зносіў доброе кухайкі. Любавічы. ЛАХМА'НІК м. Лахман, дрэннае адзенне. Лахманіка надзёла подраноео. Запясочча. ЛАХМАНГШЧЭ н. 1 павел. Лахман. Сямурадцы. 2 перан. Абадранец. Ах ты лахманішчэ, лахманъё начэпіў да ходзіць! Сямурадцы. ЛАХМА'НЬЕ7 н. зб. Барахло. Цепёр лахманъя даволі, толькі носі, Запясочча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жэрэбята, ласунья, латочшк, латунье, лаука, лахманье, лахі
1 👁
 ◀  / 313  ▶