Старонка 155
◀ / 313 ▶
отозвацца. Старажоўцы. Онна говорыць пціца напроціў другое (з казкі). Кароцічы. Напроціў короў отозваласа корова. Луткі. 6. У параўнанні. Велікіе яблука напроці тых, шчо коло плоту. Хачэнь. 7. За, па. Напроці ягод едзе. Бярэжцы. НАПРОШВАЦЦА незак. Напрошвацца, вельмі прасіць. Да напрошваюса: берыце яйка! Пагост. НАПРЫГАЦЦА зак. экспр. Насёрбацца. Напрыгаласа боршчу, шо мо й не засну. Пагост. НАПРЫКАЗВАЦЬ зак. Навучыць, наўгаворваць. Вона нас напрыказвае, шо ву не лезце ў гуркі, а сама пойдзе жаць. Сямурадцы. НАПТАШЫЦЬ зак. экспр. Наладаваць, напхаць. Торби напташац добру да йдуц косіц. Запясочча. НАПУГАНЫ дзеепрым. Празмерна адзеты. Кажуць напуганы, колі много наложыў. Аздамічы. НАПУГАЦЦА зак. 1. Надзець празмерна на сябе, начапляць лішняга. Шчо ты так напугаўса, бы ў дорогу? Альшаны. Одзенуць ёго, напугаецца і ідзё; бі пудзвіло. В. Малешава. От напугаласа, бы пугач! Запясочча. Надзьмуцца, натапырыцца. Чого ты напугаўса, злосці набраўса, як гусак наставіўса? Мачуль. Абкружыцца імглістым кругам (пра месяц). Месяц напугаўса — будзе дождж (прыкмета). Хачэнь. 2. Нажлукціцца, нахлябтацца. От напугаласа свіньях і лежыць. Мачуль. НАПУЖАНЫ дзеепрым. Напалоханы. Ужэ напужаные тымі парцізанамі булі немцы. Верасніца. НАПУЖАЦЬ зак. Напалохаць. У саму глупу ноч нешчо напужало. Любавічы. НАПУЗІЦЦА зак. Зрабіцца тоўстым. Вона напузіласа, гэта ветла, а так, то гнілая. М. Малешава. НАПУКВАЦЦА незак. Набухаць, пачынаць распускацца. Сад напукваецца, скоро цвісці будзе. Луткі. НАПУКНУЦЦА зак. Набухнуць, пачаць распускацца. Пупашкі напукнуліса. Луткі. НАПУЛІЦЦА зак. Асесці, насыпацца (пра пыл). Пыл напіліўса у млінё ўсюды. Хотамель. НАПУНЬКАЦЦА зак. экспр. Наесціся. Напунькаласа корова, поўны жывот наклала, наеласа, ек бочка. М. Малешава. НАПУНЯЦЬ зак. Запыняць, накіроўваць. Ідзі наперод короў да напуняй, а я буду подгоняць ззаду. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 313 ▶