Старонка 152
◀ / 313 ▶
расніца. Напне стара хорошэю хусткою невесту. Крэмна. 3. Нацягнуць. Напнуў я пружыну, будзе заўтра свежына. Сямігосцічы. НАПОВАЛ прысл. 1. Да канца, да падзення. Бобер зрэзвае дзерэво наповал. В. Малешава. 2. Ушчыльную да берага. Наповал наноч прыстаеш плутом, караваном. Пагост. НАПОВЕР прысл. Без грошай, у крэдыт. Наповер даў з лаўкі мукі мешок. Аздамічы. Без вянца, без рэгістрацыі шлюбу. Багато жыло наповер. Верасніца. НАПОГОТОВІ прысл. Напагатове. Машына напоготові коло конторы стоіць. Аздамічы. НАПОДОБІЕ прысл. Накшталт. Жоўна наподобіе дзятла, бы зелёна. Мачуль. НАПОДСКАКА прысл. Падскокваючы, з падскокам. Поехаў наподскака. М. Малешава. НАПОЗАЎТРА прысл. Назаўтра. Запясочча. НАПОІЦЬ зак. Напаіць, даць папіць. А воны прысталі да кажуць:— Мо б ты нас, дзеўчынько, напоіла? Сямурадцы. НАПОКОВАЦЦА зак. Напакавацца. Напокуецца людзей цэлы аўтобус. В. Малешава. НАПОЛ прысл. Напалавіну, напалову. Разорваў напол лозіну. Дварэц. Чоўна перэбіў перэход надвое, напол. Запясочча. НАПОЛАМ прысл. Напалам. Розрэж наполам! Аздамічы. У роўнай долі, у суполцы. Воны наполам косяць канаву (бакі меліярацыйнай канавы). Аздамічы. НАПОЛОВІНУ прысл. Напалову. Наполовіну с портом ткуць. М. Малешава. НАПОЛОХАЦЦА зак. Напалохацца, спужацца. Наполохаўса мой дзед, ек вас побачыў. Луткі. НАПОЛОЦЬ зак. Назбіраць, полючы. Наполола два ворохі зелья. Хачэнь. НАПОЛОНІЦЬ зак. Напоўніць, наладаваць. Наполоніў запазуху яблок. Аздамічы. НАПОМНІЦЬ зак. Прымусіць успомніць, нагадаць. Як ву шчо напомніце мне, то і я ўспомню. Хачэнь. НАПОПА прысл. Стаймя, вертыкальна. Лежала дзерэвіна, то поставілі напопа. Сямігосцічы. Ужэ поперла як напопа поставіць мех журовін! Бярэжцы. НАПОПЕРЭК, НАПОПЕРЭКІ прысл. Насуперак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 313 ▶