Старонка 130
◀ / 313 ▶
свойскімі гусямі). Старажоўцы. Назірком бежыць собака. Аздамічы. НАЗЛІВАЦЬ зак. Назліваць. Назлівала пойно ведро. Сямурадцы. НАЗНАКОВАЦЬ зак. Пазначыць, зрабіць метку. Назнакуй своё вуценята. Аздамічы. Хай назнакуе цётка свінку, я куплю. Запясочча. Прыкмету яку кладом, мох які, назнакуем. Хачэнь. Вызначыць. По етых колесах (па слядах шын) назнакуюць, куды поехалі. Запясочча. НАЗНАРОК прысл. Знарок, спецыяльна. Наўмысне, назнарок давалі нізко, шчоб не поросло, а поросло лепей, як у іх на сусе. Бярэжцы. То ж назнарок ходзіла ў город і вурвала той м'якіш. Чэрнічы. Я зробіла назнарок подушку добру, можэ дочка прыедзе з чоловеком. В. Малешава. НАЗНАРОЧНЕ, НАЗНАРОЧНО прысл. Тое ж. Прыехаў назнорочне сюда, коб вас побачыць. Старажоўцы. Назнорочно не пойду до его. Цераблічы. Воно назнарочно так зроблено. Там жа. НАЗНАЧАЦЬ незак. Вызначаць, устанаўліваць. Е Юрэй осенні і весняны, вон хозяін воўкам, вон назначае, дзе кому шчо з'есці. Луткі. НАЗНАЧЫЦЬ зак. Пазначыць. Подпішы, назнач мешкі! Сямігосцічы. НАЗНОСІЦЬ зак. Напрыносіць у адно месца. Там багато назносілі, усе людзі зносілі куры тые. Хачэнь. НАЗОЛА м. і ж. Назола, надакучлівы чалавек. Ек ужэ коло его, то сокочэ ек кура, назола ета. Пагост. НАЗОЛЯЦЬ незак. Назаляць, дапякаць. Нічогі вон, нагле назоляць стаў. Хотамель. Назоляць на серцэ (на душу). Трывожыць у непадыходзячы час. Не назоляй ты мне на серцэ, шчо ты мне назоляеш?! Сямігосцічы. Назоляеш на душу, перэедаеш мене, мо хваціць ужэ? Луткі. НАЗОЛЯЦЦА незак. Тое ж. І так назоляецца на моё сэрцэ! Хоць ты ужэ не назоляй мне! Сямігосцічы. НАЗОПАСІЦЬ зак. Нарыхтаваць. Кошель лучыны назопасім да попалім за вечор. Запясочча. НАЗРЫВАЦЬ зак. Нарваць. Бывае, много цецеўя назрываюць да сухім накрываюць шуру картоплеў. Сямігосцічы. НАЗУБВАЦЦА незак. Пачаць прарастаць, выходзіць на свет. Ужэ сталі назубвацца паросткі. Бярэжцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 313 ▶