Старонка 119
◀ / 313 ▶
НАГАНІЦЬ зак. Зганьбіць, сказаць дрэннае. Вучоны чоловек век не наганіць бога. Альшаны. НАГАНУЦЬ зак. Наваліцца, напасці. Усе наганулі на мене да набілі. Буразі. НАГАР м. Нагар. Не добрэ горыць, бо забулі зняць нагар. Верасніца. Каланіца. Е цвёрды нагар на восі од коломазі. Хотамель. НАГДОВЕ, НАДОВЕ прысл. Надоечы, днямі. Нагдове я зайшла до её, а вона і кажэ про тэ. В. Малешава. Я надове заходзіла к ім, але старого не бачыла. Тураў. НАГІНАЦЦА незак. Нагінацца. Мы так паслі, шо корова ідзе ў одрыну і не нагінаецца. Мачуль. НАГІНАЦЬ незак. Нагінаць, нахіляць. Нагінае вецёр кусты, зарэ дождж шамне. Пагост. НАГЛА ж. Згуба, смерць. Я тобе зроблю наглу, побачыш! Тураў. Бяда, гора. Ой, жонко, зробіць вон тобе наглу. Там жа. НАГЛАДКО прысл. Дашчэнту. Чысто нагладко ўсе здула война, гало стало. М. Малешава. НАГЛЕ прысл. Надта, вельмі. Вон, кажуць, нагле поганы. Тураў. Лінкі нагле лезуць у однокрылец. Цераблічы. Хабара браў багато нагле, то звольнілі. Сямурадцы. І воны нагле любіліса обое: дзед едзе по рыбу і бабу везе. Чэрнічы. НАГЛЕДАЦЬ незак. Глядзець, назіраць. Нагледае свекроў дзецей. Верасніца. НАГЛЕДЗЕЦЦА зак. Наглядзецца. А я нагледеласа на вужэй, дак цепер ні показвай. Бярэжцы. Выглядзець, нагледзець. Нагледзеліса, дзе сады, а ноч'ю обтрэсуць. Аздамічы. НАГЛЕДЗЕЦЬ зак. Выглядзець, нагледзець. Нагледзелі, дзе золото сховано. Сямурадцы. Як нагледзяць меду багато, то осадзяць рой. Хачэнь. НАГЛЕЗНЫ, НАГОЛЕЗНЫ прым. Надта вялікі. Да прыперлі наголезного каменя да прыкруцілі дротом. Дварэц. НАГЛІЗАЦЦА зак. Празмерна набрацца, зрабіцца цяжкім. М. Малешава. НАГЛІК м. экспр. Вельмі высокая асоба. Запясочча. НАГЛО прысл. Вельмі, надта. Сухе нагло лайно. Аздамічы. НАГЛУМ прысл. На здзек, назнарок дрэнна. Наглум робіць, напоперэк. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 313 ▶