Наводна корова не сколола нашое, а друга хоцела, то отогнаў пастух. Дварэц.
НАВОДОМ прысл. Следам, як на прывязі. Наводом за ёй пошла. М. Малешава. Та рыжа ходзіць наводом за ім. Сямігосцічы.
НАВОЖВАЦЬ незак. Навозіць, навожваць. Навожваем гліну на ток у клуню. Хотамель.
НАВОЗІЦЬ зак. Навазіць. Буў ў Сохвены, навозіў ей лесу. Верасніца.
НАВОЙ м. Навой, на які намотваюцца ніткі асновы. На навой накачваецца аснова. Запясочча.
НАВОЙКА ж. Навой, на які намотваецца палатно ў кроснах. Бярэжцы.
НАВОЛОКАЦЬ незак. Нацягваць, наганяць. Наволокае хмару, мабуць, дождж будзе. М. Малешава.
НАВОЛОЧ ж., зб. Набрыдзь, прыблуда. Вона туболка, а я — наволоч. Верасніца. Абу-екая наволоч за мене чэпляецца! Запясочча. Наволоч, воны ж чужые ў селе! М. Малешава.
НАВОЛОЧКА ж. Навалачка. Наволочка верхня ў подушцы. Луткі.
НАВОЛОЧЫЦЬ зак. Нацягаць, навалачы. Наволочыла столько сена, шо й залётовало. М. Малешава.
НАВОРОТ м. Заход або заезд туды і назад. Трыма наворотамі ездзіў у лес. Тураў. Ужэ другім наворотом грыбы несуць. Хачэнь.
НАВОРОЦЕНЬ м. Верхняя бэлька ў сцяне, якая ідзе праз усю даўжыню хаты. Ужэ положылі наворотні. Аздамічы.
НАВОРОЧАЦЬ незак. Наварочваць, спрабаваць гаварыць па-іншаму. Пожыла трошкі да наворочала на іх слова. Верасніца. Моя дзеўчынка усе наворочае (пра спробы гаварыць). Кароцічы.
НАВОРОЧВАЦЬ незак. Навальваць, наварочваць. Прамо подбіваў эты гной, наворочваў на воз і прыбіваў. Кароцічы.
НАВОРЫСТЫ прым. Пахілы, нахілены (пра дрэва). Наворіста сосна цьворда. Запясочча.
НАВОСТРЫЦЬ, НАГОСТРЫЦЬ зак. Навастрыць, натачыць. А дзе ты сокеру навостріў? Пагост. Я ходзіў да нагострыў пілу ў кузні. Кароцічы.
НАВОЧЫ прысл. △ Ні навочы. Пра нежаданне
78 👁