Старонка 106
◀ / 313 ▶
ёору (загадка). Саджуса на коня (адгадка). Хачэнь. Весна не м'ясна, а восень не молочна (прымаўка). Старажоўцы. М'ЯСО н. Мяса. М'ясо порубаў по кусках. Запясочча. М'ясо лося не важнэ, як полосье! Старажоўцы. М'ясо хорошэ с-пад ножа, а рыба — з воды (прыказка). Тураў. 2. Мякаць у гародніне і садавіне (у гарбузе, памідоры, яблыку і інш.). Куры м'ясо яблука едзяць. Мачуль. Мяздра на скуры. М'ясо отстае от оўчыны. Хотамель. М'ЯСОЕД м. Перыяд часу ад каляды да масленіцы. На м'ясоедзе жэняцца, веселы ў м'ясоед гулялі. Альпень. М'ЯТА ж. Мята. Гэто як пожнеш серпом м'яту, то гэто лісцейко помуй, да начаві на рану, да загоіцца. Палёва м'ята не пахучая. Баба которая старая, то нарве і як умірае, то подушку под голову робяць із той м'яты. Луткі. Пахучу м'яту кладуць у яблука, шо мочаць. Хачэнь. М'ЯТЛІК м. Сарочка, якую адзявалі дзіцяці першы раз пасля хрышчэння. Первого надзевалі м'ятліка. Это кумін м'ятлік, тры метры этого м'ятліка, шоб только на дзіця пошылі рубашэчку. Старажоўцы. М'ЯЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошка м'яўкае, просіцца ў хату. М. Малешава. М'яўкае кот, просіць молока. Сямігосцічы. М'ЯТЫ прым. Мяты. Ляжэш не кляты і ўстанеш не м'яты (прымаўка, пра жыццё жанчыны без мужа). Сямігосцічы. М'ЯЦЦА незак. Мяцца. Одзежа мнецца. Старажоўцы. М'ЯЦЬ незак. Мяць. Коноплі і мак м'ялі ў місах. Тураў. На чоботы шкуру мнуць. Луткі. Корова ту траву не есць, а солому так мне! Там жа. У нас без работы не седзяць — хоць полу мні свою! Сямурадцы. Н НА прыназ. На (паверхня), наверх, зверху, па. Кроквіны стаўляць на мурлаці. Цераблічы. На хаці, на горэ лежак е, да вон ход мае ў стоян. М. Малешава. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 313 ▶