людзей (прымаўка). М. Малешава. Пасля. Корова мокрэе з ночы (пра хворую карову). Хачэнь. Па. З одноёю травою месец свінья стояць. Альшаны. Грошы зо собой носіць, не можно. Сямігосцічы. Да прышлі ко мне сваты із Тонеж. Старажоўцы.
ЗА прыназ. За. За дзень вон воз накосіць, да сын, да зяць, да воз тры й будзе. Мачуль. Сяду я за стол да подумаю (з песні). Хотамель. З. Тут за дровамі трудно. Сямігосцічы. Рыба посходзіла за водою. Цераблічы. З-за. От за гэтого людзі здоровуе. М. Малешава. Па. За тым журом і ног не поцягнеш. Верасніца. За порадком беры бліны! В. Малешава. Пры. За цара гродзенцы купілі тут землю і осталіса жыць. Сямігосцічы. На. Вывучыласа за настаўніцу моя дочушка. Хачэнь. У якасці. Век прожыў за сторожа. Цераблічы.
ЗАБАБЕЦЬ зак. Састарэць. Забабела ўжэ, дзецей не рожае. Буразі.
ЗАБАВІЦЦА зак. Забавіцца. Вон цепер забавіцца ў мліну, позно поехаў. Луткі. Мо трохі забавяцца вутвў на водзе. Верасніца. Я не забаўлюс пройці дзевець кілометроў. Луткі.
ЗАБАГАТО прысл. Празмерна. Ужэ ты забагато знаеш! Цераблічы.
ЗАБАГАЦЕЦЬ зак. Забагацець. За лён забагацелі людзі. Дварэц.
ЗАБАЖАЦЦА зак. Захацецца, зажадацца. Забажалоса на Вугон сходзіць мне. Сямігосцічы. Забажаўса буў не сала, а й хлеба. Верасніца.
ЗАБАЖАЦЬ зак. Захацець. Сыны забажалі жэніцца. Запясочча. Мо Кірыло попа забажаў (пра хворага). Луткі.
ЗАБАЛАКАЦЦА зак. Загаманіцца. Ты там забалакаласа і не пошла ў ягоды. Луткі. Ат, забалакаўса дай забуўса про еду. Верасніца.
ЗАБАЎЛЯЦЦА незак. Забаўляцца. Дзіця забаўляцца будзе, не плачэ, гуляе собе нішком. Луткі.
ЗАБАЎЛЯЦЬ незак. Забаўляць. Прышоў да забаўляе нас, а воны пошлі ў грушкі. Верасніца. Не хочэ ў гурту робіць, ленуецца, шчэ і другіх забаўляе. Бярэжцы.
ЗАБАЎНО прысл. Забаўна. Забаўно говорыць. Аздамічы. Марудна. От полоць пойдом лён, да забаўно: густэ зелье, лён велікі, да не можно бустро полоць. Верасніца.
81 👁