ЖЭРЭЛЕСЦІНА ж. Ядловец. Жерелесціна. Альшаны.
ЖЭРЭЛО, ЖЭРЛО н. 1. Прадонне, жэрла крыніцы ў балоце. Тэ жэрэло ў тым болоці, мэтр-поўтора той гразюкі, ено ек жывое, ворушыцца, дышэ; там угрузнеш дай не вылезеш. Мачуль. Нема ямок, жэрэла позаросталі, а булі глубокіе. Цераблічы. У болоці жэрло е, дзе вода да чыстэ место. Там жа. Неперасыхаючае месца, па якім цячэ вада. Жэрэло пошло скрозь, перэйці не можно. Цераблічы. Балацявіна, якая ўдаецца ў лес. Аздамічы. Ваданосны пласт у зямлі. Попаў на жэрло, акурат той ход воды подземный. Мачуль. Ваданосная жыла. Добра вода ў колодезі, як на жэрло попаў. Альпень. Бывае, копаем колодзезя, то як покажэцца земля з водой, то кажуць: докопаліса жэрла. Хотамель. Струмень вады, які выбіваецца з зямлі, крыніца. Жэрло ўверх моцно б'е. Там жа. 2. Стрыжань у нарыве. Ек нарве шчо, чырак екі, то тэ жоўце зовуць жэрэло. Запясочча. Жэрэло коб вуцегці, то б ужэ гоілос. Луткі. У болячцы е жэрэло густое, то ек воно вуйдзе, то й болячка пропадзе. М. Малешава. Як жэрло вытягнем, то загоітса. Альпень. 3. Джала. Укусіць пчола, жырло ее ў палцы остаецца. Цераблічы. А жэрэло вуцяг з палца? Там жа. Здрок тожэ з жэрлом. Альпень. 4. Стрыжань у дрэве. Альшаны.
ЖЭЎЖА м. і ж. Жэўжык, гарэза. Жэўжы, годзе крычалі! Запясочча.
ЖЭЎЖЫК м. Тое ж. От жэўжык, от подскаквае! Сямігосцічы. У дочкі жэўжык е малы, не дае поседзець. Хотамель.
ЖЭЎЛЕЦЬ незак. Тлець, гарэць без полымя. Торф полымем не горыць да жэўлее. Рубель.
ЖЭЎРЭЦЬ незак. Тое ж. Жэўрае, жэўрае і не загорыцца. Хільчыцы. Жэўрэе болото, нехто подпаліў. Луткі. Пустые дрова, то не хочуць горэць, а жэўрэюць. Там жа.
З
З, ІЗ прыназ. З. З одного боку печэ, а з другого сечэ (прымаўка). Запясочча. Ад. З рэзачкі ў войну погінуло двое дзецей. Хачэнь. Перва жонка з бога, а друга з
79 👁