Старонка 74
◀ / 273 ▶
цец. Мачуль. Жыцец — то така шоўковенька трава во льне. Луткі. 2. Каласоўнік. Жытец по полю росте, ек бывае ў пашне, то вырывають. Альпень. ЖЫЦІНА ж. Сцябліна жыта. Жыціна росце, росце, а дале похіліцца. Луткі. Памянш. жыцінка. Як умрэ, то кропяць святой жыцінкой воду і ямку. М. Малешава. ЖЫЦЦА незак. Жыцца. Будзе жыцца, будуць розжывацца. Верасніца. Жылоса добре. Кароцічы. ЖЫЦЬ незак. 1. Жыць, быць жывым. Дзякуй богу, шо жыве целя, не здохло. Дварэц. Вон гэтого нічого не есць, за солодкім і жыве. Кароцічы. Жыць, існаваць. Да чому ж Орыні плохо жыць? Коло дочкі жыве, не сама. Пагост. Пражываць, знаходзіцца. Здоровы жывеце ў хаце! (пажаданне на наваселле). Цераблічы. Му тута век жывом, то му тубольцы. Аздамічы. У нас кругом осерэдкамі жывуть. Рубель. 2. Пражываць разам, суіснаваць. З намі хорошэ жыве Горшколеп, навек хорошэ, му не езыкуем. Дварэц. 3. Быць, бываць. Я часто жыву ў Турові. Хільчыцы. Ек добро посоліш, то воно, сало, белэ і белэ жыве. Цераблічы. Завшэ так жыве: орэцца на двое гоней. Аздамічы. Е'стека мэлй на дерэві, ліст опаде, а вона жывэ зелёна. Рубель. Весной вода скрозь жывэ тут. Цераблічы. Быць, існаваць, цягнуцца. Мясоед жыве дзевець недзель. Альшаны. Заставацца. Не розварыліса картоплі, так цэленькіе і жывуць. Бярэжцы. Дзежу моцно не вускрэбеш, да так і жыве. М. Малешава. Быць, знаходзіцца. Мабуць, вон і жыве ў капліцы, той крэст. М. Малешава. Весціся, расці. Рак по-над рэкой жыве. Верасніца. Куцейка, шчо на сеножацях жыве. Бярэжцы. Осока на купіне жыве. Цераблічы. Δ Жыць у бедном двори. Гараваць. Вон у бедном двори, як той кажэ, жыве — жонка нічогая. М. Малешава. ЖЫЦЬЕ н. Жыццё. Еке тэ жыцье, не годзяшча воды прынесці! Хачэнь. ЖЫЧКА ж. Жычка, тонкая стужачка. Жычкой завязвалі коўнер у сороццы. Запясочча. Жычка — стонжка такая чырвона ў коўнёры, шо обцягваць заборы ге. Мачуль. ЖЭБЕРДЗЁВАТЫ прым. Гнілаваты (пра дрэва). Жэбердзёвата дзерэвіна. Верасніца. ЖЭБЕРДЗІНА ж. Дрэва з гніліной. Жэбердзіна больш погніўшы, чым хаут. Верасніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶