Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
АД РЭДАКТАРА У другім томе слоўніка змешчана 3806 слоўнікавых артыкулаў. Артикулы маюць такі ж змест i будову, як i ў першым томе. Паводле тых жа прынцыпаў праводзілася выбарка для гэтага тома лексікі з картатэкі. Другі том, як i першы, уключае так званую традыцыйную лексіку мясцовай гаворкі. Аднак частка падобных слоў не ўнесена ў гэты том, асабліва на літары 3 i К. Гэта некаторыя вытворныя словы, у прыватнасці такія лексічныя або лексіка-граматычныя ўтварэнні, наяўнасць якіх у гаворцы болыд-менш відавочная для ўважлівага чытача слоўніка (некаторыя назоўнікі i прыметнікі пашыраных ацэначна-экспрэсіўных словаўтваральных тыпаў, частка пашыраных прэфіксальных дзеяслоўных дэрыватаў, a таксама прыслоўных утварэнняў ад якасных прыметнікаў i інш.). Падобныя словы з'яўляюцца нярэдка вынікам сітуацыйнай індывідуальнай моватворчасці. Не ўключаны таксама паасобныя словы, прыналежнасць якіх да традыдыйнай лексікі гаворкі няпэўная. Слоўнікавыя артикулы на літару Ж распрацаваў Г. А. Цыхун, на літару 3 — I. Я. Яшкін, на літары Д, E, Ё, I, K — A. A. Крывіцкі. Тэкставыя ўзоры мясцовай гаворкі падрыхтаваў П. A. Міхайлаў. У падрыхтоўцы тома да друку значны ўдзел приняла T. M. Трухан. 3 падрыхтаваным томам слоўніка азнаёміўся M. A. Саскевіч, які зрабіў шэраг каштоўных заўваг па распрацоўцы слоў, зыходзячы з роднай сваёй гаворкі (в. Пагост), i дадаў значны матэрыял на ўжыванне вядомых яму слоў, дзе ў гэтым адчувалася патрэба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
1 👁
 ◀  / 273  ▶