Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
чэнь. О бра, духом хлопцы ростуць, ба, булі малые, а ўжэ вурослі. Луткі. ДУХО'ТА ж. Духата, гарачыня i парнасць. Прыгнаў коровы рано, духота така на дворэ. Сямігосцічы. ДУХО'ЦЬЕ н. Гарачыня i парнасць. Ну, цепер будзе й духоцье! Луткі. ДУЦЬ незак. Дзьмуць. Вёцёр неўдобны дуне, круціць, бурыць. Кароцічы. Вецер не перэстае, а усе дуне которы дзенъ. В. Малешава. ДУЧА'ЙКА, ДУЧЭ'ЙКА ж. Дзірка, норка, уваход у дупло. Дзяцёл дучайку зробіў. Аздамічы. У ту дучэйку ў жорнах сыплецца зерно. Буразі. ДУ'ЧКА ж. Тое ж. У стозі дучкі робілі. Запясочча. ДУША ж. 1. Душа, жыццёвая энергія чалавека. Дзем'ян, душа вон, а ходзі сено згрэбом. В. Малешава. Не попадзе ў душу, одно ў році будзе. Дварэц. Ходзіш — абы. душа без цела. Запясочча. Церпі, душэ, хоць не хороша (прымаўка). Там жа. 2. Чалавек як жывая адзінка. Душ шэсць у ее сем'я. Запясочча. На дзедах кожна душа тры потапЦэ з місы возьмё. Аздамічы. 3. Паветраны пузыр у рыбы. Аздамічы. 4. Падстаўка ў рэзанатары скрыпкі. У серэдзіне e подстаўка така, зовецца душа. Запясочча. 5. Падкладка ў шапцы. Порваў душу ў шапцы. Хільчыцы. ДУШ НІ'К м. Любы праход (дзірка) для паветра (у лёдзе, дудцы, фундаменце). Робіць душнік i ставіць рэшэмёту на рыбу. Мачуль. ДУ'Ш НО прысл. Душна. Душно, воду п'еш. Дварэц. ДУ'ШНЫ прым. Душны. Чоботы тые рэзіновуе душные! Сямурадцы. ДУШ О'НІКІ мн. Тушаная бульба. Аздамічы. ДУШ Ы 'ЦЬ незак. Душыць. Собака душыць вуценята. Аздамічы. ДЫБА'ТЫ прым. Цыбаты. Аздамічы. ДЬГБАЦЬ незак. Дыбаць. Дзіця дыбае, вучыцца ходзіць. Аздамічы. По хаце будзеш дыбаць, бы бусько no болоту. Луткі. Калека, a шчэ i дыбаць пошло, танцоваць! Запясочча. ДЫВА'Н м. Тапчан. Тутака булі i табурэткі, i дываны. Дварэц. ДЫГА'ТЫ прым. Цыбаты. Вырос некі велікі, дыгаты. Сямігосцічы. ДыГаты — ногі длінные, не йдзе, а dŭfae. Там жа. ДЫ ГОВА'ЦЬ незак. 1. Выяўляць узбуджанасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўрыць, говаць, дземян, дучайка, дучка, дучэйка, дыбаты, дўдцы, дўне, онікі, пеш, семя
3 👁
 ◀  / 273  ▶