Старонка 39
◀ / 273 ▶
ДРАБЫ мн. Тое ж. Ты ж драбы кладзі на воз. Сямігосцічы. ДРАГВА ж. Багна, твань, адкрытае гразкае месца на балоце; дрыгва. Драгва, собака як ускочыць, дак не вулезе. Цераблічы. Булі такіе драгві, шчо і дна не було. В. Малешава. Цело драгвою ўзелосо. Цераблічы. ДРАГВІЦЦА незак. Рабіцца пухлым, вадзяністым. Драгвіцца ўсе цело. Запясочча. ДРАЕЦЬ незак. Стоячы на беразе, трымаць канцы рыбалоўнай сеткі пры выцягванні. Альшаны. ДРАЕЧНІК м. Рыбалоў, які трымае канцы сеткі, стоячы на беразе. Альшаны. Плытнік, які затармажвае плыт. Драечнік — это которы драе, запуняе плота. Сямігосцічы. ДРАЖНЕНЬЕ н. Мянушка. Не по імені, а по дражненью зове. Луткі. ДРАЖНІЦЬ незак. Цвяліць. Не дражні собаку. Бярэжцы. ДРАЙКА ж. Прыстасаванне спыняць плыт (кол на вяроўцы ў канцы плыта; ім тармозяць, утыкаючы ў зямлю на беразе і зарываючы яго як мага глыбей). Драйка — это такі колок запуняць плота. Сямігосцічы. ДРАНКА ж. Дранка з сасновага палена. На шанькі дранкі надраў. Луткі. Набой ад саней. Дранка от саней на земле остаецца. Цераблічы. ДРАНЦЕЦЬ незак. Дрынчаць. Сямігосцічы. ДРАНЦІ мн. Рыззё, падранае старое адзенне. Одзенуў дранці дай пошоў на варту. Мачуль. ДРАНЬ ж. Тонкія наколатыя дошчачкі, лучынкі (для пакрыцця страхі, на кошыкі і інш.). Дрань дралі с хвоі. Бярэжцы. ДРАПАК м. Пасаж у гульні ў цурку. Драпака б'еш ты. Сямігосцічы. ДРАПАЦЦА незак. Драпацца. Ну чого ты драпаешса, драпунчык? (да коціка). Сямігосцічы. ДРАПАЦЬ незак. Драпаць, шкрэбці. Кот драпае зімою на негоду. Аздамічы. ДРАПАЧ, ДРЭПАЧ м. Спружыноўка. Мо коб подрапаў картоплі драпачэм? Цераблічы. Дрэпач. Тураў. Вілы з загнутымі канцамі (для выкідання гною). Бярэжцы. ДРАПЕЖНЫ прым. Драпежны, зверскі. Вон драпежны, як звер. Цераблічы. ДРАПЕНУЦЬ зак. Пабегчы што ёсць сілы. Эх, я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶