Старонка 38
◀ / 273 ▶
ДОЧНО ж. экспр. груб. Тое ж. Посадзіў этэ дочно крывэ ў хату. М. Малешава. ДОЧУВАЦЦА незак. Даведвацца з размоў. Колі я дочуваюса, шо Павелко дома. Луткі. ДОЧУЛЯ ж. экспр. ласк. Дачка. Моей дочулі шапка будзе. Запясочча. ДОЧУЦЦА зак. Пачуць, даведацца з размоў. Только дочуецца, шо прыехаў, то мой цесць скорэй до ёго. Сямігосцічы. ДОЧЧЫН прым. Даччын. Ото доччыные ўнучэнята. Хачэнь. ДОЧЫК м. Дачушка. Ходзі, дочык, сюды. Шо плачэш? Рычоў. ДОЧЫСТА прысл. Дачыста, поўнасцю. Я вам кросна роскажу дочыста і пойду. Кароцічы. ДОШКА ж. Дошка. Лодка з дошчок мало колываецца. Луткі. Берэ на поле на лён дошку да праніка. Верасніца. ДОШЧАНКА ж. Матэрыял для пакрыцця даху. Поеду я купляць пілену дошчанку. В. Малешава. ДОШЧЭНТУ прысл. Дашчэнту. У нас гэты чоловек згорэў дошчэнту і перэменіцца нема ані. Цераблічы. ДОШЧЭЧКА ж. Дошчачка, вузкая драўляная палоска, кароткі адрэзак дошкі. Дошчэчкі порэзаў на штахеты. Сямігосцічы. Лавачка ў ставах, на якой сядзіць ткалля. Кароцічы. Негабляваная гонта. Аздамічы. Пласцінка, на якой вяжуць вочкі сеткі. Аздамічы. Асобная пласцінка ў бёрдзе. Хотамель. Вузкая пласцінка, праз якую праходзяць вяровачкі ад панажоў у кроснах. Бярэжцы. Дошчэчкі мн. Дзве вузкія драўляныя палоскі, якія раздзяляюць ніткі ў аснове кроснаў. Запясочча. ДРАБ'Е н. метаф. Худы чалавек, скаціна. Драб'е кажуць на жонку, шчо вельмо худа. Цераблічы. Конь драб'е, ледзь ногі волочэ. Луткі. ДРАБІНА ж. Драбіна. Му по драбіне на вушкі лезом. М. Малешава. Попрыбегалі з драбінамі, баграмі, шоб росцегнуці крышу. Луткі. Адна частка драбін у возе. Трэба лёсткі поменяць у драбінах. Верасніца. ДРАБІНКА ж. Расліна гусіная лапка. Драбінка росце коло дорог. В. Малешава. ДРАБЦЫ мн. Драбіны ў возе. Зняў драбцы і поехаў по дзерэво. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶