Старонка 31
◀ / 273 ▶
Хачэнь. Памяні. долінка. Долінкі невелічкіе, цепер сухій год, то поперэсыхалі. Мачуль. ДОЛОНЯ ж. Далонь. Долоню порэзала ножэм. Велямічы. Лапа, ек моя долоня, у воўка. Дварэц. ДОЛОЎ прысл. Да долу, на зямлю. Дым долоў падае — будзе дождж. Луткі. Нешчо ў задней хаці долоў грімнуло. Пагост. ДОЛОЎКА ж. Земляная падлога ў хаце. Колісь у хатох долоўка була земляная, подлогі не було. Тураў. Не ходзі босы, бо холодна долоўка. Дварэц. У мене ў хаці долоўка, трэба покласці подлогу. М. Малешава. Зямля. Нека вусень з'едала одзін год горпу, да зостаецца чорна долоўка. Хачэнь. Это дзерэво по долоўцы слалі. Пагост. ДОЛУ прысл. На доле, унізе на зямлі. Зёрнета з гарбузы сыпалі на коміна, а долу дзеці збіралі. Кароцічы. ДОЛЯ ж. Доля. Така доля, як у небе столя (прымаўка). Субота не без сонца, козак не без долі, хоць ек заходзіць, то трэба, шчоб показалос сонцэ (прымаўка). Цераблічы. 2 перан. Муж, жонка. Ее доля гуляць не пускае, рэўнуе, мабуць. Запясочча. Его долю ў больніцу завезлі. Луткі. ДОМА прысл. Дома, у хаце. Шчэ нашы тые дзеці булі дома. Сямурадцы. ДОМАХОВАЦЬ незак. Займацца хатнімі справамі. Я ўжэ дома домахую. М. Малешава. ДОМАШНІ прым. Такі, хто дому трымаецца. Чоловек мой буў не домашні. Сямурадцы. ДОМОВАЦЬ незак. Быць дома. Шо, домуеш? Я бачу, шо ты дома робіш. В. Малешава. Хворэю, то от домую. Пагост. ДОМОВІК м. Дамавы нячысцік. Не лезь на хату, там домовік. Цераблічы. Домовік заўсегды з намі. Іншу худобіну не злюбіць і згоніць-згоніць, шо мокра зробіцца. А понаравіцца — вучэшэ, построіць, коню косу заплеце. Луткі. ДОМОВІНА ж. Простая чатырохвугольная труна. У нас колісь домовіны робілі, зверху бы роўна дошка, а потом склепу сталі робіць. Луткі. Нешчо ей не доробілі ў домовіну, раз сніцца. Запясочча. Мерку на домовіну посерэдзіні могілы кладуць, як погрэбуць (гэту мерку таксама ставілі ў проса, каб адпужваць вераб'ёў). М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶