Оле? Цераблічы. Шо я не чую, докуль не спіцё? Запясочча. Докуль родзімка, дотуль вон будзе ў смоле кіпець (з байкі). Хачэнь.
ДОКУМЕКАЦЬ зак. Дадумацца. Усе ж не докумекаеш зразу. Дварэц.
ДОКУПІЦЦА зак. Дакупіцца. Таке ўжэ дороге, шчо не докупісса. Аздамічы.
ДОКУЧАЦЬ незак. Дакучаць. Не докучай, багато говорыць — нечого слухаць. Луткі.
ДОКУЧЛІВУ прым. Надакучлівы. Докучліва, бу цыганка. Альпень.
ДОКУЧНЫ прым. Тое ж. Докучнейша робота кросна навіваць. В. Малешава.
ДОЛ м. Земляная падлога. Дол буў, подлогі не було, на долу ночовалі. Сямігосцічы. Зямля, грунт. На дол упало яблуко. Сямігосцічы. Булі косы до долу. Луткі. Даліна. Усімі этымі доламі ішла вода. В. Малешава.
ДОЛАДНО прысл. Разважна, дарэчы. Доладно говорыць, хлопец толкову, кумекае головою. Аздамічы.
ДОЛАДНЫ прым. Талковы. От доладна жонка, і на стол подасць чысто і зостроіць усе! Старажоўцы.
ДОЛБАНІЦЬ незак. экспр. Гаварыць настойліва і доўга. Ей однэ скажэш, а вона свое долбаніць. Хачэнь.
ДОЛЕГАЦЬ незак. Шкодзіць, быць не ў норме, турбаваць. Нешчо ж мо ему долегуе, колі вон очэвідкі сохне. М. Малешава. Куме, скажы, шчо моей яблоні долегуе? Луткі. У левом плече долегуе, трэ з'ездзіць на просветленье. Аздамічы. Ей ужэ долегуе, шо рожаць трэба, то поехала ў Туроў. М. Малешава. Як чоловеку не долегае, то жыць можно. Мачуль.
ДОЛІ прысл. На зямлі, на нізе. У нас у хаці дзіця долі не посадзіш, вельмі холодна долоўка. Тураў. Долі сплю, на пудлозе. Бярэжцы. Ведро стаўце долі, коб не скінулосо ў колодзеж. Пагост.
ДОЛІВАЦЬ незак. Даліваць. Навары супу і не долівай ніякою водою. Бярэжцы.
ДОЛІК м. Раўчук; невялікая даліна. Мачуль.
ДОЛІКАТНЫ прым. Далікатны, высакародны. Воны вельмі долікатные, тые андыкі. Дварэц. Рыба долікатна, ее трэба добро соліць. Верасніца.
ДОЛІНА ж. Даліна, азярына каля ракі. Перэплулі коні чэрэз доліну. Сямігосцічы. На доліні вода ўсе лето дзержыцца. М. Малешава. Коло города ў мене доліна.
88 👁