Дай у печы ж шырокі, Бо й наш род велікі — Трэба ёго обдзеліць. От ужэ маці та хросна за этого коровая i понесла ў печ. Посадзіла ўжэ ёго ў печэ. Ужэ й печэцца эты коровай. Ужэ муюць рукі, муюць этого стола. I несуць ужэ эту воду. От як у мене от садок, то под грушу, под яблуню лінуць дай назад ідуць. Д а ўжэ й зноў песню спеваюць. г Мы на сад воду носілі, Соловейка просілі: Леці, соловейко, з намі, ў Мы коровай згібалі. А ву на это знайце, Д а нам горэлочкі дайце. Ужэ мы седзімо, ждом — коровай жэ печэцца. А боімоса, шоб коровай не вусох, шоб не засушыўса. Ужэ ек вуймом коровай, то ўжэ тогды саджаюць ужэ ўсіх за стол. Д а ўжэ коровай за столом, а дружкі роб'яць этые цацкі на коровай, шоб ёго ўжэ нарадзіць, шоб вон ужэ стояў, ночоваў нараджоны. Бо ўзаўтра ж ужэ трэба готовіцца, ужэ ж узаўтра прыдуць госці. Это ў дзеўкі. А ў хлопца тожэ ж. ЗГУБІУСЯ БУГАЙ А було, загубілі бугая. Такі чорны буў велікі. Ну ўжэ ж, божэ мой, нема рады. Прыдзе той хлопец, шо загубіў, щ п'е, ні есць. Шукаюць, шукаюць — нема. Кажу: «Вон будзе жыў, не бойса, сынок». Шукаюць дзень, гоняць товар там, ідзё загубіўса — нема. Нема да й годзі. Ой, гвалт! «Нема ўжэ,— кажэ той хлопец-пастух,— ёго з'елі воўкі». Кажу: «Его воўкі не з'елі, вон коло прыбулі. Шукайце, вон коло стога. Вон наесца да лежыць. Ву,— кажу,— ёго не трапіце, ёго, мабуць, чоловек трапіць». Пошоў чоловек стога гледзець. Зайшоў, бачыць, аж той бугай половіну стога ёго ўклаў! Еў да лежаў нішком. ЗАСЕУКІ От у нас ужэ осень. I будзе первая прэчыста. На прэчысту свецяць бороду. I ўжэ после гэтое прэчыстое ўжэ роб'яць засеўкі. Комін такі вісеў у хаці. То трэ ж нарваць хмелю, да хмелем гэтым об'езаць ёго. До гэтых засевок то дзіця ж i зернет не бачыць. Ужэ збіраюць ёго к засеўкам, только к засеўкам. Повечэраём, i ўжэ этого коміна жэніць маці. Як стане сыпаць этые зернета, як стане этые зернета сыпаць, то вупоўзаем усю долоўку. Тэ собе хапае, а тэ собе хапае. А старым вона ўжэ дзеліць. Гэто до прэчыстое, то не жэняць этого коміна i не роб'яць засеўкі. Это прэчыста осенью. Ш ЧАДРОУКІ До шчэдрэца коня ў нас не запрагалі. Вон годуецца, ему поўтора ўжэ года, ужэ можна запрагаць. Но до шчэдрэца не запрагалі. От ужэ на шчэдрэц, это перэд Новым годом, так увечэры ужэ запра
Дадатковыя словы
обезаць, робяць
0 👁