Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
свеці згорэло. Так мой старшы брат, вон той, шо ў Бобруйску, як ухоіііў світочку да дзёрнуў, так ледзьве на другі дзень маці найшла. Покойна моя маці кажэ своей мацер: «Дайце мне ходя пецёрочку. Я еку хаціну куплю». Заторговала ўвечэры хату. Это ж маці шкода ж дзіцяці. Вона ўзела пецёрочку золота, та баба. Будто ўжэ шчоб вон не знаў. Занесу дзіцяці, хай хаціну нейку купіць. Он угледзеў, шчо нема пецёркі. Січас тую бабу за глотку, давай сіліць. Січас ты мне оддай тую пецёрку, а не, то я завешу цебе. Дурные колісь булі першобутные людзі. I поверце, мусіла тая баба оддаваць назад ту пецёрку. I откінуласа от тое хаты. Вот екіе колісь булі дурные людзі. Пагост З а п іса ў у 1972 г. на магнітафоне А. А. К ры віцкі, т ранскрипцию зрабілі А. А. К ры віц кі i Т. М. Т р уха н ІДЗЕ ВАДА! Як прыбудзе на весне вода — божэ ж мой, да чоўноў, да дзевок, да хлопцоў, да гармошкі! Д а ек вуедуць, то, ой, душа радуецца. От жэ зарэ бачыце — ломачье, карачье, а то ек прылеціць вода— i дзе вонэ дзеваецца! Д а поўз хату вода бежыць, дай по селу. Это ж вода, божэ мой! Ой, вода, вода холодная, По тобе траўка шоўковая. Шчо цебе, траўко, потоптало, Шчо цебе, траўко, пошчыпало? Ц і цебе коні потопталі? Ці цебе гусі пошчыпалі? Это ж весна! Это так весну ўстрэчаюць. Песнямі, песнямі, шо божэчко мілы! Вол бушуе — весну чуе, Свінья рые — корэнь чуе. Свінья рые — корэнь чуе, Дзеўка плачэ — замуж хочэ. Не рый, свінья, нарыесса, Не плач, дзеўко, нажывесса. Это тожэ весняна, то она ж i потходзіць. Ох, божэ ж мой, шчо я гэтых песень поспевала! ЯК Я ВЫ ХОДЗІЛА ЗАМУЖ Я вуходзіла замуж, дзецятко, по неволі, да не по любові. Мене сілою оддавалі. Прышлі сваты ко мне із Тонеж. Я согласіласа йці. I мене ўдвох маці з бабою отнялі за рукі от жэніха. Не отдалі. Ой, вона куды замуж зайдзе! А я буду хворэць, а вона там будзе, а я тут, да я не знаціму. Ох, еке ж мне було сватоўство! Ну, не отдалі мене за того. А тут от сусед буў, сірота, годованік у бацька. Ужэ гэты прышоў у сваты. А я за гэтого не хоцела, а хоцела за другого. Так бацько й мацер: «То бедны, а ў гэтого поле, а ў того поля нема». Кблісь з гэтым полем млелі. У гэтого поле, да будзе за чым жыць. А за того бедного пойдзеш, так шо ты там будзеш робіць? Не оддалі мене, оддаюць за гэтого. Ужэ свадзьба, роб'яць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

робяць
2 👁
 ◀  / 273  ▶