Старонка 244
◀ / 273 ▶
КРЫЛО н. Крыло. Крыло подбітэ було, нехто раніў. Хачэнь. Плаўнік (у рыбы). Сопліўец крыла ростопурыць! Да колецца! Альпень. Лопасць у ветраку. Альшаны. Сетка пры жаку. У жаку одного бувае крыла і два. Запясочча. Крыло ў павозцы, у сошцы для абворвання і інш. Мачуль. Памянш. крылко. На крылко, да змётай луску. М. Малешава. КРЫЛЬЕ н. зб. Крылы. Жак становяць крыльмі ўпроціў воды. Луткі. КРЫНДЖОЛА мн. 1. Козлы з трох кійкоў. Ростаў крынджола да повесь кольбёль. Аздамічы. Такіе крынджола поставяць і поначэпваюць пар сто лапцей (пра кірмаш). Луткі. 2. Козлы на дрывотні. На крынджолах дзерэво ложаць і рэжуць. М. Малешава. 3. Паваротнае прыстасаванне ў ветраку. Аздамічы. 4. Палявы сажань. Бярэжцы. 5. Саначкі з дошак замест палазоў. Пагост. 6 перан. Ногі. Росставіў свое крынджола! Аздамічы. КРЫНІЦА ж. Крыніца. Там крыніца, хоць ека суша, а вода чэчэ. Кароцічы. Струею вода ідзе із крыніцы. Аздамічы. Крыніца одна е, там колісь церкоў пошла ў зёмлю. Запясочча. Памянш. крынічка. Там е крынічка с хорошею водою. М. Малешава. КРЫСА ж. Борцік у пасудзіне. У моей гладышцы одбіліса крысы. Аздамічы. КРЫТЫ прым. Крыты. Ужэ мед у пчол крыты. Аздамічы. Купляй світу шыту, а хату крыту (прыказка). Луткі. КРЫЦЦА незак. Пакрывацца (пра скаціну). Целушка чотыры годы гуляла, не крыласа. Луткі. КРЫЦЬ незак. Крыць. Ніяк шчыта не ставілі колісь, кругло крылі. Верасніца. △ Крый бог. Ніяк нельга. Крый бог, улезе ў пашню! Хачэнь. КРЫЧАЦЬ незак. Крычаць. Я на дзевок крычу, шчоб не лезлі ў воду. Цераблічы. Галкі крычаць, скергечуць: ці попралі, ці поткалі, дайце клоч'я на кубелца. Бярэжцы. Вороны крычаць, нешчо ж там-то е! Хачэнь. Пеўні крычаць увечоры, як перэмена погоды. Сямурадцы. Улез у вороны, крычы, як і воны (прыказка). Мачуль. △ Крычаць на чом свет стоіць. Крычаць моцна. М. Малешава. Крычаць гвалт. Крычаць роспачна. Я лежу і гвалт крычу, так боліць зуб. М. Малешава. Крычаць на ўсю голову. Крычаць гучна. Мачуль. Крычаць, як головá сцечэ. Крычаць гучна. Азда-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶