прыкметы). М. Малешава. Ек кот дзерэ кіпцюрамі, то вецёр (прыкмета). Луткі. Бег кот да повесіў хвоста чэрэз плот (загадка). Гарбуза (адгадка). М. Малешава. Δ Спеваць кота. Спяваць калыханку. Аздамічы. У кота. Дзіцячая гульня ў кошкі-мышкі. В. Малешава. Памянш. коток. Запясочча.
КОТКО м. Тое ж. Пошоў котко под грушэчку да найшоў подушэчку, а я отобрала да Ленцы прослала (песенка-зварот да малога дзіця). В. Малешава.
КОТЛІШЧЭ н. Адкрытае бяздонне на балоце. Альпень.
КОТЛОВАЦЬ незак. Круціць. Там вусоко вецёр котлуе. Пагост.
КОТЛОВІНА ж. Адкрытае бяздонне на балоце. Альпень.
КОТНА прым. Котная. Котна овечка. Запясочча.
КОТОК м. 1. Бабка ў каня. Запясочча. 2. Суквецце канюшыны. Дварэц.
КОТОРЫ займ. Каторы, які. Которые блізко жывуць, то свіньям цегаюць траву. Хачэнь. Косяць ужэ, а которые покосілі.— Дзе? — За рэкою. Там жа. Которого дня ездзіла, а тепер нема як. Альпень.
КОУБ м. Вузел валасоў на галаве. От коўба вукруціла! Шчэ й лёну ўмотваюць у той коўб. Запясочча.
КОУБАСА ж. Каўбаса. Коўбасу робять с поляндвіцы. Альпень. Патаўшчэнне на нітцы пры няроўнай дрэннай пражы. Напрала — там коўбаса, а там тонко. М. Малешава.
КОУБЕЛЬ м. Хустка, завязаная каўпаком. Закруціць того велікого коўбеля і ходзіць. Луткі.
КОУБІК м. Страўнік ў жывёліны. Запясочча. Свіны страўнік, напоўнены мясам. Дварэц.
КОУГАНКА ж. Драўляная міса ў мінулым. Аздамічы.
КОУДРА ж. Коўдра самаробная. Коўдра — это свое, а ў магазіні — одзеяло. Аздамічы.
КОУЗАЙЛО н. Коўзанка. Коўзайло зробілі дзеці. Альшаны.
КОУЗАЛКА ж. Тое ж. Зробяць дзеці коўзалку на лёду і коўзаюцца. Луткі. На дворэ мороз, а под носом коўзалка. Хачэнь. Это ж трэ на коўзалцы голову розбіць! Верасніца.
КОУЗАЛО н. Тое ж. Аздамічы.
105 👁