КО'СІКІ мн.
△ Ходзіць у косікі. Ісці, хістаючыся ўбакі (пра п'янага). Аздамічы.
КОСІ'НА ж. Валасіна. Одну косіну вурваў. Запясочча.
КОСІ'ЦЦА незак. Касіцца. Ой, дзеўко, уцекай, онё косіцца бугай. Цераблічы.
КОСІ'ЦЬ незак. Касіць. Тые горы прослі тройцы зобіраюцца косіць. Цераблічы. Хто хочэ косіць, то йдзе ў бор да косіць. Хільчыцы. І дурэнь бу косіў, коб хто косу носіў (прымаўка). Сямігосцічы.
КОСІ'ШЧА мн. груб. Валасы. От косішчамі обвесіўса! Верасніца.
КО'СКА ж. Палоска. Вуткала коўдру ў коскі. Хотамель.
КОСМА'Ч м. Доўгавалосы хлопец. Як велікіе косы, то космач. Кароцічы.
КОСНІ'К м. Каснік. Коснік целепаецца ў дзевок у косе. Запясочча. Коснікі ўсякого колеру буваюць. Аздамічы.
КОСНУ'ЦЬ зак. Касануць. Коснуў разоў тры — о, кажэ, эта коса добра! Луткі.
КО'СО прысл. Коса. Пройшоў по загоне косо плугом. М. Малешава.
КОСОВІ'ЦА ж. Касавіца. Цепер жніво будзе ўперэд за косовіцу. Цераблічы. Сало чоловеку остаўляеш на косовіцу. Верасніца. У косовіцу, бувало, неколі сплесці лапці. Луткі.
КОСОО'КІ прым. Касавокі. Пагост.
КОСОЎЕ' н. Кассё. Тры косоўё вырубаў да два грабоўё. Дварэц.
КО'СТКА ж. Костка. Як это — костка да шчоб болела! (пра зуб). Аздамічы.
КОСТОЛО'МІЦА ж. Рэўматызм. Коб тобе бог даў костоломіцу! (праклён). Запясочча.
КО'СТОЧКА ж. Сачляненне ў касцях, сцябліне. Косточка боліць, як намахаеш руку. Кароцічы. Хвошч с косточкамі, вон ломаецца. Бярэжцы.
КОСТРА' ж. Кастрыца. І ў коноплях костра такая, колецца. Пагост.
КОСТРЫ'ЛОЧКА ж. Кастрыначка. Так тром лён, шоб ні одной кострылочкі не було. Хачэнь.
КОСТРЫ'ЦА ж. Кастрыца. Потрэпае лён, помне ногамі да повубівае, шоб не було пулу да кострыцы. Запясочча.
106 👁