КОНЯ'ЧКА ж. Канячына. Дзве бабу конячкою прыехалі дай корову прыв'язану ведуць. Дварэц, КОНЯ'ЧЫНА ж. экспр, Конь. C скоціны ці конячыны шкура — это сырэц. Любавічы. КОПА' ж. 1. Даўнейшая адзінка меры колькасці (60 штук). Годоў копа, то ожидай попа (прыказка). Запясочча. Хапу, хапу, набрала копу, без сорока, без пеці, без петнаццаці (прымаўка, жарт). Сямігосцічы. Колісь по копе було тых дзецей! (жарт). Верасніца. 2. Невялікая ўкладка сена, дроў стажком. Знесом копы к тому стогу. Аздамічы. КОПАНЕ'Ц м. Канаўка напрасткі між двух кален ракі. Некі дзядзько выкопаў копанёц для жака, то прорвало. Пагост. Невялікі штучны вадаём. Альпень. КО'ПАНКА ж. Копанка. Уночэ копанка зашэрхла. Сямігосцічы. КО'ПАНЬ ж. Тое ж. Дзе вутву?— На копані. В. Малешава. КОПА'НЬЕ ж. Капание, капаніна. Багато копанья кружкі хаты. Дварэц. КОПА'ЦЬ незак. Капаць. Вона ж не копала, прислуга копала. Бярэжцы. Не копай на кого ямку, сам туды ўлеціш (прыказка). М. Малешава. КОПА/Ч м. Капальнік, грабар. Донаўшчыкі булі i копачэ, уручную копалі. В. Малешава. Дзе копачэ копалі, там ix i гроши пропалі (прымаўка, пра п'янства). Там жа. КОПЕ'ЙКА ж. 1. Дробная разменная манета. У цебе нема копеек? Бярэжцы. У его копейка копейку не догоняв (прыказка, пра бедняка). Сямурадцы. Одзеласа, ек нова копейка. Старажоўцы. 2. Пасаж пры гульні ў стоўпи. Цераблічы. КОПЕУІЯ ж. экспр. Капа. Розросласа, ек ека копеля! М. Малешава. КОПЕНУ'ЦЦА зак. Кінуцца, пабегчы. Як копенуліс у корчи, толькі чулі й бачылі ix. М. Малешава. Воно як копенулоса, дак песком мне вочы засыпало! Хачэнь. КОПЕНУЧДЬ зак. 1. Піхнуць. От гледзі, бо ек копену, той полеціш стырчма. Кароцічы. Коценя однэ одного як копене! Запясочча. 2. Кінуцца на ўцёкі. А вон, братко, як копенуў! Мачуль. КОПЕ'Ц м. Горка зямлі, вырытая кратом. Крот земле наточыў конец. Хачэнь. Курган. Доказвалц шо город буў, й конец тамека. М. Малешава
Дадатковыя словы
вутвў, конячка, конячына, копанец, копанье, копаць, копаіч, копенуцца, копец, прывязану, пянства
0 👁