на ўставе грошы давалі. Сямігосцічы. Коніна наеласа, а вон шчэ напоіў. Любавічы. Коніну ўкусіць п'яць пчол, то конец. Цераблічы. Памянш. конінка. Одна конінка, i тая не цягне. Верасніца.
КОНОВАЛ м. Канавал. Некіе коновалы ходзілі аўстрыйцы, то ў нас ночовалі. Луткі.
КОНОЗА ж. Капрызная фанабэрыстая асоба. Запясочча.
КОНОЗІЦЦА незак. Фанабэрыцца. А вон конозіцца своею роботою. Тураў. Людзі сталі богачэйшые, да вельмо конозяцца. Старажоўцы.
КОНОЗЛІВУ, ГОНОЗЛІВУ прым. Капрызны, спешчаны. Кондзлівэ этэ дзіця. Луткі. Вон такі гонозліві, ек скажы, то засердзіцца. B. Малешава.
КОНОЗОБІЦЦА незак. Капрызнічаць, куксідда. Дзіця конозобіцца, нешчо нездорове. Запясочча.
КОНОЗОБКА ж Пасудзіна ў выглядзе бочкі, спледенаЯ'З лазы i саломы. Конозобка плецёна така, жыто сыпалі, горло вузке. Запясочча.
КОНОПАТКА ж. Кліночак, якім забіваюць мох між бярвенняў у сцяне. Запясочча.
КОНОПАТЫ прым. 3 пакалечаным носам. Нехорошо буць конопатому, але шчо зробіш, колі носа зуродовалі. Тураў.
КОНОПАЦІЦЬ незак. Канапаціць. Хату конопацяць, як зроб'яць струба. Аздамічы.
КОНОПЕЛЬКА ж. Канапелька. Конопелька — это як ногі прэюць, то перэсыпаюць. Луткі. Пальцы поросцірай, то погоіцца од конопелькі. М. Малешава.
КОНОПЛІ мн. Каноплі. Коноплі сеелі, шоб точка не шла. Дварэд. С коноплямі варэнікі колісь робілі. Луткі. Воробей с конопель, а сініца — з маку (прымаўка). Сямігосцічы.
Коноплі сеяць. Звычай кідаць канапляную мякіну ў вокны ў пэўны дзень. Гэто на Ондрэя коноплі сеялі. С'яты Ондрэй коноплі посей. Сыпнуць у окно да слухаюць, шчо там у хаці скажуць. Як скажуць «сядзь», то замуж не вуйдзе, будзе дома седзець. Хачэнь.
КОНОПЛІШЧЭ н. Канаплянішча. По коноплішчы жыто сеем. Луткі.
КОНОПЛЯНКА ж. Канаплянка (хустка). Зав'яжы хоця коноплянку гету, а то змерзнеш на дорозі. Кароцічы.
КОНОПЛЯНЫ прым. Канапляны. Коноплена вероўка сплецена хорошэ. Цераблічы.
173 👁