Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
КЛЕ'МБАЦЬ, КЛЕ'МПАЦЬ незак. экспр. Ісці. Ото куды клембаеш,, куды тобе нарад? Луткі. Кульгаць. Шчэ мне на веселье трэ клемпаць! M. Малешава. КЛЕ'МПА ж. Кульгавая жанчына. Попхаласа клемпа ўжэ, поцягла ногу. Верасніца. КЛЕ'НДАР м. Клышаногі чалавек. Клендар шыбае онё. Верасніца. КЛЕНДА'ТЬІ прым. Клышаногі. От бачыла клендату дзеўку, да ўжэ плацье доўге носіць, коб колен не відно було. Луткі. Клендаты о так о ростопурвае ногі. Сямігосцічы. КЛЕНДА'ХА ж. Клышаногая жанчына. Пагост. КЛЕНДА'Ч м. Клышаногі мужчына. Клендач ідзе да колено об колено чухаецца. Пагост. КЛЕ'НДЫ мн. экспр. Ногі. I кленды не прикрыла, да вот этака сподніцка! М. Малешава. Шо, зноў будзе махаць тымі клендамі балерина! Цераблічы. КЛЕ'НЧЫЦЬ незак. Кленчыць. Чо ты кленчыш перэд бабамі? Запясочча. 3 етым сеном кленч, страдай, ужэ мне не трэ тэ молоко. Мачуль. КЛЕПА'ЛО, КЛЕПА'ИЛО н. Драўляны балабон на шыі ў скадіны. Сямігосцічы. Стукалка ў вясковай начной варты. Бэрэ ў мене гэтэ клепайло i ідзе по вуліцы. Для того ляскалі, шчоб чулі, шчо ты не спіш. Сямігосцічы. КЛЕ'ПАНКА ж. А Г у л я ць у к л ё п а н к і. Гуляць у хованкі. Альпень. КЛЕ'ПАНЫ прым. Кляпаны. А его не клепаные косы. Луткі. КЛЕ'ПАЦЬ незак. Ісці (пра хаду чалавека без нагі). Бачу, клепае той кіноўшчык. М. Малешава. КЛЕПА'ЦЬ незак. Кляпаць. Брат клепле мне косу. Запясочча. Ото бабка, шо косу клепаюць. Сямурадцы. Бразгаць. Чутно, нейдзе клепле ведром. Алынаны. Застукваць у гульні ў хованкі. Ты ідзі клепі. Альпень. КЛЕПЕ'ЧКО м. метаф. Бусел. Бусько, клепечко, знеci мне еечко, тобе дзве,, мне однэ, шоб ты жыў на кубле (дзіцячая песенька). В. Малешава. КЛЕ'ПКА ж. Клёпка. Наколоў дуба на клепкі. Аздамічы. КЛЕ'ПЛО н. Драўляны балабон на шыі ў скаціны. Альпень. КЛЕ'ПЧЫ НА ж. Адна клёпка. У ражцы одна клепчына доўжэй. Кароцічы. КЛЕ/ГГКА ж. 1. Сцірта нарэзаных i наколатых дроў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўсько, клембаць, клендатьі, клендаха, клепаило, клепало, клепанка, клепаць, клепка, клепло, клеіггка, нбгу
2 👁
 ◀  / 273  ▶