Старонка 190
◀ / 273 ▶
КВОЛІЦЦА незак. Кволіцца. Ай, шо ты кволісса! Мо шчо боліць? Аздамічы. КВОЛІЦЬ незак. Быць нездаровым, слабым. Зелені наеўса да поносіць, да на жывот кволіць. Аздамічы. КВОЛЫ прым. Кволы. Кволы такі, шо і робіць не хочэцца, і не спаць, не гуляць. Пагост. Кволы чоловек і сілы не мае. Аздамічы. КЕ, КІ, КІЙ, КЕЙ злучн. І, ды, ці. Іван ке Рыгор пошлі. Тураў. Як бацько ке маці кажуць, так я і зроблю. Альгомель. Нехай воўкі едзяць ке собакі ту сцерваковіну. Цераблічы. Былі на прычыні Іван ке Петро, ке Рігор. Альшаны. Іван кей Петро, кей Сцепан былі на рыбалцы. Там жа. Кі столы, кі кресла, кі лаўкі — усе побралі. Там жа. Ну і кіслота цёрон! А бобоўнік ке полынь — горкота. Тураў. КЕКНУЦЬ зак. экспр. Памерці. Ці я думала, шо жыцьму, я думала, шо кекну. Пагост. КЕМІЦЬ незак. Кеміць, разумець. Вон нічого не кеміць. М. Малешава. КЕМЛІВЫ прым. Кемлівы. Я кемліва була. М. Малешава. КЕМНЫ, КІМНЫ прым. Тое ж. Кемны чоловек, не чуў, а догадаўса. Дварэц. Маці була кімна баба. М. Малешава. КЕМОВАЦЬ, КІМОВАЦЬ незак. Кеміць. Кемовала добрэ, шо сказаць. М. Малешава. Я і кімую, шоб тэ знаць і тэ. Там жа. КЕПЕЛІ мн. экспр. Мазгі. Трэба, шоб кепелі добрэ варылі. М. Малешава. У его нема кепель, вон не понімае. Дварэц. КЕПОВАЦЬ незак. Кеміць. Мы трохі кепуем, дармо шчо старые. Цераблічы. КЕПСКІ прым. Кепскі, дрэнны. Тураў. КЕПСКО прысл. Кепска. Кепско ты робіш, не добрэ. Цераблічы. КЕРМАШ м. Вясковае гадавое свята, устаноўленае паводле запавету. У нас чотырнанцатого акцябра кермаш, то будуць біць свінья. Хачэнь. У п'яніц кажны дзень кермаш (прымаўка). Верасніца. КЕРМАШОВАЦЬ незак. Быць у гасцях у вёсцы, дзе адбываецца кермаш. Кермашоваў у бацька з мацерью. Пагост. КЕРМАШОВІК м. Той, хто прыехаў на свята ў вё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶