Старонка 189
◀ / 273 ▶
КВАСОЛЬНІК м. Сцяблы фасолі. Квасольнік целяці дала. В. Малешава. КВАСОЛЯ ж. Фасоля. Квасолі насеем, шо по мешкоў тры, да емо. Дварэц. Квасоля-седуха не така смашна, ек тычкова. Луткі. КВАСОЎКА ж. Кіслы крупнік. Квасоўку варылі, крупінкі ўкінуць, да суроватку, дай догоняе крупінка одна одну. Запясочча. КВАТЫРКА ж. Чацвярцінка. Кватырка була ў корчме, як стограмоўка. Цераблічы. КВАТЫРОЧКА ж. Клетачка. Кожну кватырочку трэ перэбраць, як тчэш. В. Малешава. КВАЦОК м. Кавалак гразі ад колаў. Так леціць на тых конях, шо дно квацкі лецяць. Верасніца. КВАЧ м. Квач, якім падмазваюць колы ў возе. Трэ квача зробіць нового, бо на старом усе клоч'е посцягвалосо. Верасніца. Прышоў мокры, як квач! Альпень. △ У квачэ. Дзіцячая гульня. Цераблічы. КВАША ж. Саладуха. Квашу ворылі з жытное мукі. Ворыў той, у кого доўгіе п'яты. Верасніца. Мукі жытнёе просею, опарымо кіп'ятком, поставімо на прыпечок, шоб вона осолодала, холодное воды волью, кусочок хлеба ўкіну, коб прокісла,— тоды варымо, й будзе кваша. Луткі. КВАШЭНІНА ж. Студзень. Мачуль. КВАШЭНЫ прым. Квашаны. Стаўляюць у банках яблука квашэные. Луткі. КВЕРХУ прысл. Кверху. Плуве кверху чэрэвом. Цераблічы. КВЕТ м. Кветкі (сукупнасць). Лучэй наподобіе осокі, а квету ніякого нема. Пагост. КВЕТКА ж. Вясельны букецік на касцюме ў жаніха, маршалкаў. У нас кветку чэпляюць жэніху. Луткі. КВІКАЦЬ незак. Крычаць (пра качаня). Чырыцка суросла коло дома дай квікае. Мачуль. КВОКТАЦЬ незак. Квахтаць. Усе куры квоктаць почалі. Верасніца. Селезёнка ў коня квокчэ, здорову конь. Бярэжцы. Пока не жэніўса, то ніхто под боком не квоктаў. Луткі. КВОКТАЮЧЫ дзеепрысл. Квокчучы, стогнучы. Да лежы, дзеду, куды ты пойдзеш квоктаючы. Луткі. КВОКТУХА ж. Квактуха. Гетакіе хорошіе ціпленяткі, да от квоктухі не отстаюць. Азяраны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶