КАБАТ м. Кабат. Кабаты — то такіе шніровачкі. Мачуль. Мілей кошуля, як кабат (прыказка). Запясочча.
КАБЫТКА ж. Будка, дрэнная хатка (кібітка?). Кабыткі булі такіе, а не хаткі. Хачэнь.
КАВАЛОК м. Кавалак. Кавалкоў чотыры будзе з двананцаці губ. Луткі. Ека вона хозяйка? Мліны падаюць кавалкамі, не трэба й рваць! (жарт). Цераблічы. Памянш. кавалочок. І хлеба кавалочок і сала. Цераблічы.
КАВАЛЬ м. Вялікі кавалак. Як снедаць, то вон каваль сала, кружку чаю! Дварэц.
КАВЕРТ м., КАВЕРЦЬ ж. Калдобіна, яма на лузе, запоўненая вадой. Озёр нема коло Сцвігі, так, одные каверты. Луткі. Каверт — така озерынка кругленька на сеножаці ці ў лозе. Там жа. Каверты булі, як болота булі, вулезці не можно. То ў гэтых кавертох рыбу було! Буразі. Памянш. каверток. Каверткі ў болоньі, там рыба е. Альшаны.
КАГАЛ м. Родзічы па ўсіх лініях. Моей жонкі кагал у Данілечах. Пагост. Я з Хілецкого кагала. Бярэжцы. Як его по кагалу клічуць? В. Малешава.
КАГАЛО н. Тое ж. Нехай не берэ тоё дзеўкі, бо плохе кагало тэ. В. Малешава.
КАДКА ж. Кадка. Выробляе шкуру ў кадцы. Дварэц.
КАДОЎБ м. Выдаўбаная бочка. Кадоўб робілі с хаутной сосны. Пагост. У кадоўбах дзержалі муку, пашню. Хачэнь. Колісь кадоўб становілі ў колодзезь замест кругоў. Цераблічы. 2. Глыбокая ямка з вадой на лузе. Тураў. Памянш. кадоўбец. Суцэлнэ дзерэво бралі, хвою, выдзёўбалі, устаўлялі дно, то гэто кадоўбец. А шчэ е, зовуць мушчыны, бувало, кадоўбец, дзе вода глыбока. Хачэнь.
КАДУК м. Кадук. Кадук его ведае! Запясочча. Нехай цебе кадук схопіць! Сямігосцічы. А шчоб на цебе кадук! Альшаны.
КАЖНЫ займ. Кожны. У кажном селе іначэй. Велямічы. Кажная жонка послухае мене. Хачэнь. У кажного була своя лодка. Мачуль. У кажын двор загляне, от дзіця! Пагост.
КАЖУЧЫ дзеепрысл. Гаворачы. △ Не вам кажучы (не тут кажучы, не нам кажучы і г. д.). Выражае пажаданне, каб тое непрыемнае, пра што ідзе размова, мінала ўдзельнікаў гутаркі. Не нам
78 👁