ДЗЕВЯ'ТУХА ж. Toe ж. Запясочча.
ДЗЕГО' н. Адкроенае лыка. Дзве дзегі — дай робяць лапця. M. Малешава. Hy i дорога, як дзяго! Дздамічы.
ДЗЕД м. 1. Дзед, стары мужчына, бацька маці ці бацькІ. Дзеду, як колісь було? Хільчыцы. Ото от той дзед век не буу у больніцы, i мо шчэ й зарэ ў ёго зубу е. Пагост. 2. Трама, брус пад бэлькамі столі. Ўпоперок балок дзед, шоб не було до пары. Запясочча. 3. Ст'аячая частка коміна на тары ў хаце. Ужэ дзеда зробілі, а од дзеда ведуць лежакі. В. Малешава. 4. Слуп каля печы. Дзед скепкою ўдавіўса, шчо это? (загадка). То дзед, шо коло печы, i перэсоў (адгадка). Запясочча.
ДЗЕДЗГНЕЦ м. 1. Плошча перад панскім домам або каля царквы. Кругом крыльца ў панскім дворэ буў дзедзінец. Луткі. Дзедзінец коло цэрквы. Цераблічы. 2. Жэрдка для адзення ў старой хаце. От грубы ідзе дзедзінец да ў стоўп. Цераблічы. 3. Яшчык на дне калодзежа. Дзедзінец ўродзе яшчыка i з подлогою. В. Малешава.
ДЗЕДЗЬКОВЕ'Ц м. Дзядзькаў сын. То моё дзедзькоўцэ c Хотомля. Сямігосцічы.
ДЗЕ'ДКО м. Дзядуля (пры звароце да дзеда). Дзедко, ходзем по мохнаткі! Хільчыцы. Плач не плач, дзедку, а бабу ўжэ не вернеш. Пагост.
ДЗЕДО'К м. Стаячая частка коміна на тары ў хаце. Потрусі там i ў дзедку сажу, сынок! Цераблічы.
ДЗЕ'ДОУ прым. Дзедаў. На мороз у мене е дзедоў кожух. Пагост.
ДЗЕ'ДОУШЧЫНА ж. Дзедаўшчына. Я на дзедоўшчыне поселіўса. Цераблічы.
ДЗЕДУ'РА м. зневаж. Дзед. А ты такi дзедура ніякі, нічого не мОжэш! М. Малешава.
ДЗЕДУРНО' м. экспр.i Тое ж. От ўеўса этой дзедурно с своею рыбою — мокры кожны дзень\ Пагост.
ДЗЕ'ДУХНО м. экспр. Тое ж. Ох, дзедухно, сховаймо грошы. Кароцічы. О, дзедухно, это ж я не знаю, которого іці. М. Малешава.
ДЗЕДУШКА'РА м. зневаж. Дзед. Пойду погледжу, куды гэтой дзедушкара подзеўса. Цераблічы.
ДЗЕДЫ ' мн. 1. Задушны дзень. Му правім дзеды чотыры. раз у год: у мясоед, перэд постом — помінальны тыждзень, на велікдзень, перэд Петровіцою,, перэд Піліпоўкою. Кароцічы. Як дзеды помінаюць, то вараць у п'ятніцу вечэру, а ў суботу обед, да зараней обедаюць
Дадатковыя словы
дзедзьковец, дзедок, дзедоу, дзедоуш, зевятуха, пятніцу
26 👁