не жнуць. Хачэнь. Як зарань загрыміць, то плохэ лето будзе. Там жа. Як сонцэ зарань збежыць, то не будзе погоды. Верасніца.
ЗАРДЗЕЦЦА зак. Зардзецца. От сварыласа, аж зардзеласа. Аздамічы.
ЗАРЗАЦЬ зак. Заржаць. Конь зарзаў — значыць нешчо е. Любавічы.
ЗАРОБІЦЬ зак. 1. Зарабіць. Заробіў крышку да ўкінуў у кішку (прыказка). М. Малешава. Тамэка заробіш за тыдзень п'яць пудоў мукі. В. Малешава. 2. Забрадзіць. Луткі.
ЗАРОБЛЯШЧЫ дзеепрым. Які многа зарабляе. Я заробляшча, да на лне цяжко заробіць. Аздамічы.
ЗАРОБОТОК м. 1. Заробак. На картоплях самы лепшы зароботок. Верасніца. На гэтых дзецях нема ніякого зароботку. Сямурадцы. 2 мн. З а р о б о т к і. Праца па найму са здзельнай аплатай. Як красне весна, то поеду ў зароботкі. Альшаны.
ЗАРОГ м. 1. Затока. Рыба ўся ў зарогах, ек лес молью йдзе. Хачэнь. У Хочэнском зарозі рібу багато е, але вельмо ее там возьмеш! Пагост. 2. Рог (сенажаці, палетка). Зарог травы, то два возы нажалі. Хачэнь. Памянш. з а р о ж о к, з а р о ж э ч о к. По зарожках озёр добрэ волоком ловіць рыбу. Тураў. Самі зарожэчкі вужыналі серпамі на сено. М. Малешава.
ЗАРОДЖОНЫ дзеепрым. Прыроджаны. Можэ такі вон зароджоны? Верасніца.
ЗАРОДЗІЦЦА зак. 1. Завесціся. Зародзіласа муш под подлогою. Дварэц. 2. Урадзіцца. Ногды не зрожай, то не зародзіцца. Хільчыцы.
ЗАРОДЗІЦЬ зак. Зарадзіць. Зародзіло жыто, аж повылягало. Сямігосцічы. Як яблука зародзяць, то будуць, а ек не зародзяць, то нічого не будзе. Бярэжцы.
ЗАРОДОК м. Зародак, завязь. Цветом обкрыла зёмлю яблоня, а зарэ зародкоў багато. М. Малешава.
ЗАРОІЦЦА зак. Затлуміцца. Нешчо ў голове зароілосо. Сямігосцічы.
ЗАРОСІЦЦА зак. Абрасіцца. Хотамель.
ЗАРОСЛЯ ж. Зараснік. Заросля ў озеры, шо й волока процегці нельга. М. Малешава. Скрозь було кусты да заросля, шо і кот не пролезе! Дварэц.
ЗАРОСТАНЫ дзеепрым. Зарослы. Заростанэ було Хмелево, то рослі грыбы. М. Малешава.
ЗАРОСЦІ зак. Зарасці. Просо заросло — саме зелье!
115 👁