Цераблічы. 4. Ляжак (гарызантальная частка дымахода). Хотамель.
ЗАЛОМАЦЬ зак. 1. Звузіць стог перад вяршэннем. М. Малешава. 2. Прымяць. Трэ, шоб і травы не заломаў. Мачуль.
ЗАЛОМВАЦЬ незак. 1. Заломваць. Колькі ў лозе намеце снегу, толькі весною воды будзе. Заломвае лозіну — і праўда (прыкмета). Цераблічы. 2. Звужаць стог перад вяршэннем. Заломвай стог, а то сена вершыць не хопіць. Пагост.
ЗАЛОМІЦЬ зак. Прымяць. Трэба цікаво пройці, коб і травы не заломіць. Мачуль.
ЗАЛОСКОТАЦЬ зак. Заказытаць. Не йдзі ў жыто, бо русаўка залоскочэ! Хачэнь.
ЗАЛОШЧЫЦЦА зак. Забрудзіцца. Залошчылосо ведро, трэбо помуць. В. Малешава.
ЗАЛУЖЭНЫ дзеепрым. Нізкі. Булі ў нас залужэные і заросшые лозою места. В. Малешава.
ЗАЛУПАЦЬ незак. Задзіраць. Залупае хвост корова і бежыць. Кароцічы.
ЗАЛУПІЦЬ зак. 1. Залупіць. Лозу залупіш на пне, коло корэня, і дзерэш. М. Малешава. 2. Падняць угору. Як укусіць корову, то вона хвоста залупіць і пошла. Альпень.
ЗАЛЫГАЦЬ зак. Залыгаць. Залыгаю поводцэм целушку і поведу. М. Малешава. От я своіх хлопцоў залыгала дрова рэзаць. Аздамічы.
ЗАЛЯМІЦЬ зак. Забраць, падчапіць. Хочуць котору дзеўку заляміць. Верасніца.
ЗАМАЗАЦЦА зак. Захмарыцца. Замазолосо так, шо і сонца не відаць. Замазолосо ўжэ на цэлы тыдзень. Запясоччa.
ЗАМАЗАЦЬ зак. Закрыць, зацягнуць. Коб тобе очі замазало! (праклён). Мачуль.
ЗАМАНЕЖЫЦЬ зак. Замучыць. Заманежыла дзіця. Аздамічы.
ЗАМАНКА ж. Прываба. Этые снопу добра заманка курам. Мачуль.
ЗАМАТВАЦЬ незак. Замотваць. Хустку подралі да ногу заматваюць. Хачэнь.
ЗАМАШНО прысл. Клапотна. Догледаць курэй замашно, але ж трэбо. Дварэц.
ЗАМЕР м. Намер. Я і мала замер прыехаць. Кароцічы.
89 👁