Старонка 106
◀ / 273 ▶
заліваецца. М. Малешава. 2. Заходзіцца. Заліваецца от смеху, мо подмазку з'еў. Старажоўцы. ЗАЛІВАЦЬ незак. Заліваць. А гэту доліну залівае вода навек. Луткі. Заліваюць пчолы медом вошчыну. Хотамель. ЗАЛІВЕНЬ м. Лівень. Такі буў залівень, шчо поплылі картоплі. В. Малешава. ЗАЛІЎНЫ прым. Праліўны. Такіе тучы заліўные ўпадуць, да пропадуць картоплі. Хачэнь. Як колішніе заліўные годы булі, то одна метлюга і стоколоса выросце. М. Малешава. ЗАЛІЦЦА зак. 1. Утапіцца. На ту мінюту не було нікого, то ўпаў у вірок і заліўса. М. Малешава. 2. Зайсціся. Я зо смеху аж заліласа. Сямігосцічы. ЗАЛІЦЬ зак. Заліць. Заліло ўсе чысто, усе картоплі булі ў водзе. Луткі. ЗАЛІЦЬЕ н. Разліў. Було заліцье воды! М. Малешава. ЗАЛІШАЦЬ незак. Марнець, чэзнуць. Свінча залішало ў ее, бо не корміць. Аздамічы. ЗАЛІШНЕ прысл. Залішне. Болботун залішне говорыць, шо й не трэба. Цераблічы. ЗАЛОГ м. Заклад. Заспорылі і пошлі ў залог. Луткі. ЗАЛОГОВАЦЬ зак. Задзірванець, стаць аблогай. Аздамічы. ЗАЛОЖВАЦЬ незак. Закладваць. Заложвай у косье косу. Старажоўцы. ЗАЛОЖНІК м. Палічка з дзіркамі для лыжак. Пагост. ЗАЛОЖЫЦЬ зак. Залажыць. Заложэце юшку! Хачэнь. От носа заложыло, да не можно дыхаць. В. Малешава. ЗАЛОЖЭНЬЕ н. Зарок. У двух дворнях подох буў весь товар, то зробілі заложэнье. Цераблічы. У нас заложэнье од пожару було. Луткі. ЗАЛОЖЭЧНІК м. Палічка з дзіркамі для лыжак. У заложэчніку ложкі сушыліса. М. Малешава. ЗАЛОІЦЬ зак. Зашмальцаваць. От залоіў гэту кухайку, шо й не познаць ее. М. Малешава. ЗАЛОМ м. 1. Залом. Залом у жыце роскідала. Бярэжцы. 2. Загіб, звужэнне стога пры яго вяршэнні. М. Малешава. 3. Лука, паварот. Вода прорэзала залом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶