ЗАКОЦІЦЬ зак. Завярнуць. Сорочку на голову вон закоціць, да слухай спіну дохторка! Верасніца.
ЗАКОШВАЦЬ незак. Пачынаць новы пракос. Чэрнічы.
ЗАКОШТОВАЦЬ зак. Пакаштаваць. То закоштуйце кісель! Аздамічы.
ЗАКОШЭЛЕЛЫ прым. Адсталы. Закошэлёлые людзі там жылі. Хільчыцы.
ЗАКОШЭЛЕЦЬ зак. Закарэць. Худэ, закошэлело порося, рэбра відны, ек у кошэлё. Запясочча.
ЗАКРАЕК м. Закраіна. Косіў трактор, а мы косамі вубівалі закрайкі. Тураў. Памянш. закраечэк. Пагост.
ЗАКРАЙНЯ ж. Тое ж. Закрайні озёр. Сямігосцічы.
ЗАКРАСА ж. Прыправа. Одзін чоловек купіў м'ясо, а далей пошоў по соль. Другі чоловек путае его, куды вон ідзе. А вон кажэ: «Іду к м'ясу куплю закрасу». Дварэц. Не ўкінь м'яса, то грыб не закраса (прыказка). Сямурадцы.
ЗАКРАСІЦЬ зак. Прыправіць. Закрась салом бульбу. Хотамель.
ЗАКРОМ м. Засек. Мае закром зерна. В. Малешава.
ЗАКРОМІНА ж. Тое ж. Дварэц.
ЗАКРУТА ж. Закрутка. Тые дрова закрутамі ўкруцілі. Луткі.
ЗАКРУТКА ж. Закрутка. Зачыніў, а чому не закруціў на закрутку? Аздамічы. 2. Калок у скрыпцы, на які намотваецца струна. Запясочча.
ЗАКРУЦІЦЦА зак. Пачаць круціцца. Закруціўса, як уюн на рожнё. Бярэжцы.
ЗАКРУЦІЦЬ зак. Скруціць (галаву). Закруціць голову селезню трэбо, а навошчэ вон! Мачуль. 2. Завіхрыць. Віхор закруціць сено. Луткі. △ Закруціць мата. Вылаяцца. Вона маты ек закруціць! М. Малешава. Закруціць у хвосцё. Заманунца. Закруціло ў хвосце, то поехаў у Запорож'е. Хачэнь.
ЗАКРУЧВАЦЬ незак. Закручваць. Вой страшны, дзе закручвае ў рэццэ. Кароцічы. Звалі іх коўтуны, шо закручвалі коўцелі з хусток на голову. М. Малешава. △ Закручваць ногу. Закладаць ногі адну за адну. Ногу знай закручвае, як борацца. В. Малешава.
ЗАКРЫВАЦЬ незак. Завешваць. Дзве окнё закрывалі дзеругамі. М. Малешава.
ЗАКРЫЛІНА ж. Тарцовая дошка ў канцы страхі.
77 👁