Старонка 102
◀ / 273 ▶
ЗАКОЛОЦЬ зак. Застраміць. Корова заколола ў ракоціцу дрот да кульгае. Верасніца. ЗАКОН м. Веравызнанне. Нашого закону чоловек. Бярэжцы. 2. Звычай. Закон гэтакі ў нас. Бабу несуць по рублю, цукеркі, печэнье, а то подаркі. Не пойдзі ўпору, то хрышчэнік малы кажэ: усім прынеслі, а мне нема. Нехай его не пропадае. Дварэц. 3. Заканамернасць. Як той казаў, і ў погоды закон е! Хачэнь. ЗАКОНТОПІЦЦА зак. Затрымацца. А дзе ты там законтопіўса, што не було доўго? М. Малешава. ЗАКОПАЦЬ зак. Укапаць. Одзін вол за двух коней повезе, только дай закопаць ему ногі. Хачэнь. ЗАКОПІЦЬ зак. Намесці снежныя сумёты. Тые годы ўвесь садок снегом закопіць. М. Малешава. ЗАКОПУЛІЦЦА зак. Задрацца. У його борода, бу клінок, закопуліласа. Верасніца. ЗАКОПУЛІЦЬ зак. Закапыліць. Закопуліў мусу ўжэ — моўчыць! Верасніца. ЗАКОПЦЕНЫ дзеепрым. Закуродымлены. Вечно вона, ек заслонка: чорна, закопцена. Верасніца. ЗАКОПЦЯЦЦА незак. Закуродымлівацца. Ах, бувало, прадуць да закопцяюцца дзеўкі! Верасніца. ЗАКОРПАЦЦА зак. Закорпацца, затрымацца. Закорпаўса на робоці. Цераблічы. ЗАКОРПЕЦЬ зак. Закарцець. Як закорпіць, то поедзеш! Хачэнь. ЗАКОРЫСТЫ прым. Пакручасты. Закорыстэ, такё крутое полено. Чэрнічы. ЗАКОС м. Пачатак жніва, зажынкі. Первый закос буў, да зеленковаты гэты ячмень. Сямігосцічы. ЗАКОСОК м. 1. Каса (на возеры, рэчцы). Сямігосцічы. 2. Клінок нявыкашанай травы на сенажаці. Закоскі ў кустох не ўкошвалі. Дварэц. ЗАКОСЬ ж. Бабка (у жывёл). Міжда костокою і між копытом закось. У коня закось нацерло путом. Цераблічы. ЗАКОТ м. Закот. Закотом роблена клець. Дварэц. ЗАКОТА ж. Запруда на пратоцы для лоўлі рыбы. Загоражваеш закоту, а як вода спадзе, то ловяць рыбу. Запясочча. ЗАКОТКІ мн. Закот. Дварэц. ЗАКОЎМАЧЫЦЬ зак. Абыякава зрабіць. Пагост. ЗАКОХАЦЬ зак. Закахаць. Ледзьве дзеўку закохаў. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 273 ▶