Старонка 96
◀ / 257 ▶
нуць са свістам. Рвала сітнік, то вон як бурздыкнуў, быстро роспрыхнуўса. Сямурадцы. БУРЗНУЦЬ зак. Пырснуць. Бырзнула кроў да лецёла-лецёла... Хачэнь. Як бырзне тое просо, як убок попадзеш тоўкачэм (у ступе). Там жа. БУРКА ж. Шырокая доўгая адзежына з башлыком. Бурку шылі з сукна. Сямігосцічы. 2. Дзіцячая цацка з костачкі або гузіка. Мачуль. БУРКАЛКА, БУРКАЎКА ж. 1. Дзіцячая цацка з костачкі або гузіка. Запясочча. Буркаўка гудзе на нітцы. Сямігосцічы. 2. Каленца (у сцяблах злакавых і некаторых раслін). Цераблічы. 3 іран. Тонкая нага ў чалавека. Запясочча. БУРКАЛО, БУРКАЙЛО, БЫРКАЛО н. 1. Дзіцячая цацка з костачкі або гузіка. Порваўся шнурок і буркало у лоб як трэсне! Цераблічы. 2. Балбатун. Быркало нешчо быркае, плеце абы-шчо. Цераблічы. Буркайло. В. Малешава. БУРКАЦЬ незак. Гудзець, буркаць. Шчэ буркае самолёт, кропіць картоплі. В. Малешава. Біркаюць жукі на негоду. В. Малешава. Дакуль ты будзеш буркаць, ідзі ужэ домоў. В. Малешава. Чого ты быркаеш? Аздамічы. БУРКНУЦЬ зак. Бзыкнуць (пра пчалу), пырхнуць, фыркнуць (пра птушак). Як буркне пчола, так і упадзе на снег. Хотамель. Горобей буркнуў і полецеў. В. Малешава. БУРКОВАНЬЕ н. Падразанне доўгіх пер'яў на крылах у гусей, курэй. Сямурадцы. БУРКОВАНЫ прым. Падрэзаны (пра пер'е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапках). Мое гусі буркованы, познаковала. Сямурадцы. БУРКОВАЦЬ, БОРКОВАЦЬ, БУРКАЦЬ незак. Пазначаць, памячаць. Трэ гусей бурковаць, обрэзаць крыло. М. Малешава. Гэто новое слово бурковаць, колісь казалі знаковаць. Там жа. Буркаць. Аздамічы. БУРКУН м. Баркун (расліна). Ек корову шчо-небудзь гоніць, а вона мокра робіцца, то буркун на шыю вешаюць. Луткі. БУРЛАК м. Бядняк. Ек ні кола, ні двора, то бурлак зовуць. М. Малешава. БУРЛАКА м. Тое ж. Запясочча. БУРЛЕЦЬ незак. Бурліць. Вода бежыць, бурліць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 257 ▶