Старонка 94
◀ / 257 ▶
бульба. Запясочча. 2. Бульба. Бульбу ворылі крышанамі. Рубель. БУЛЬБАТЫ прым. Лупаты. Буў дзівер у сестры мое, вочы велікіе булі і звалі его бульбаты. В. Малешава. БУЛЬБАХ м., БУЛЬБАХА ж. 1. Пухір, бурбалка. На балоці дождж ек лінуў, то бульбахі такіе махінные лецелі. Верасніца. Бульбахі на водзе схапваюцца, будзе доўго дождж іці. Луткі. 2. Шарык (пра плод, бутон, кутасік). Ек на картоплях бульбахі, то кажуць, будуць уродлівые картоплі. М. Малешава. Бульбахі на хустцы. Луткі. Бульбаха. Аздамічы. Памянш. бульбашка, бульбушка. Бульбашкі буваюць, як дождж ідзе. Запясочча. Ромёнок з бульбашкамі. Луткі. Бульбашка. Мачуль. Бульбушка. Запясочча. Булбашка. Буразі. Булбушэчка. Бярэжцы. Булбашэчка. Сямурадцы. БУЛЬБЕНІК м. Бручкоўнік. Наклала бульбеніка і боцьвінья, то коза ўсе поела. Хачэнь. БУЛЬБЕНЬЕ н. зб. Тое ж. На розоры хорошэ бульбенье. Хачэнь. БУЛЬБОВЕНЬЕ н. зб. Тое ж. Бульбовенье трэба зжаць, а то буяе. Альпень. БУЛЬБОВІШЧЭ н. Бульбянішча. Бульбовішчэ перэорваюць. Рубель. БУЛЬКА ж. Бурбалка. Ек велікі дождж да булькі скачуць, то будзе обложны дождж. М. Малешава. Памянш. булечка. Лінок ложыцца боком і булечка з воды зо дна подымае. Цераблічы. БУЛЬКАЦЬ незак. Булькаць, бурболіць. Як прыбувае, ідзе под напором, то булькае вода. Кароцічы. От, годзе булькало ў пойле, не есі да булькаеш. В. Малешава. У жывоце рэве і булькае. Луткі. БУЛЬНІК м. 1. Быллё. Квасолю церабіла, а бульнік с квасолі целяці дала. Пагост. 2. Чарнобыль. Нарві бульніку ў боршч. Сямурадцы. БУМКАЦЬ незак. Бубніць, мармытаць. От, засэрдзіўса і бумкае нешчо. Бярэжцы. Шо ты сам собе под нос бумкаеш! М. Малешава. Бугай можэ бумкаць, ек косіцца. Цераблічы. БУНТ м. Звязка, жмут, касмыль. Цалы бунт грыбоў насушыла. Цераблічы. Сколько наўяжэш цыбулі, то ўсе онно будзе бунт. Мачуль. Бунт кросён. Луткі. Бунт горыні. Там жа. Аж бунт воўны покінуў медзьведзь. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶