Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
БОЛДЭ'КАЦЬ незак. Лапатаць, несці лухту. Hi болдэкай чогю не вартоі M. Малешава. БО'ЛЕИ прысл. Болей, болып. Водзічкі болей піць не можно, eaea. Любавічы. БОЛЕ'ЦЬ незак. Баледь, хварэць. Коб болець болело, a перэстаць перэстане. Аздамічы. Летучого буська побачыла — ногі болець не будуць. В. Малешава. Давай поброхаем по пупок, коб не болеў жывоток (прымаўка). M. Малешава. Паводле звычаю, жняя перад зажынкамі, каб не балела спіна ў час жніва, павінна была выжаць дзве жмені збажыны i, паклаўшы накрыж, пасядзець на іх або, як першы раз загрыміць гром, прыціснуцца спіной да дрэва ді сагнуцца i правай рукой цераз спіну кінуць траншу, або, нарэшце, падняць аглаблю. Верасніца. БОЛО'ЗЬ злучн. Балазе, добра што. По-твойму вуходзіць так: цегні, волочы yce чысто, болозь ніхто не бачыць. Тураў. БОЛО'НА ж. Абалона (y драўніне). Стрыжня мало — одна болона. M. Малешава. БОЛО'НІСТЫ прым. Абалоністы. Болоністэ дзерэво. Пагост. БОЛО'НОЧКА ж. Узор на тканіне ў выглядзе прамавугольнікаў. Скацерсцё ткалі у лаўкі i ў болоночкі, а цепер у моды ткуцъ. Луткі. БОЛО'НЬЕ н. Выган, прырэчны луг перад вёскай. На болонье погеном товар. Алынаны. Усе болонье на озёрах. Там жа. БОЛО'ТНЕШШ прым. Балотны. Балотнешне сено. Бярэжцы. БОЛО'ТНЕШЧЫ прым. Тое ж. Болотнешчы сенокос. Цераблічы. БОЛСУТНІ прым. Тое ж. Болотне сено товар не хочэ есці. В. Малешава. Болотніе людзі не бояцца болота. Запясочча. БОЛО'ТО н. Балота, сенажаць. Вода спала, скоро почнем болото косіць. Аздамічы. Лежыць колода серэд болота, ні гніе, ні сохне (загадка). Езык (адгадка). В. Малешава. П'етровіца сушыць болота, а спасоўка — рэкі (прыкмета). Луткі. Не бувае болото без чорта, а село — без п'яніцы (прыказка). М. Малешава. Л М ох i б о л о т о. Абы-што. Ек вуп'е, то накідае на цебе мох i болото. М. Малешава. Памянш. б о л о т ц а. На боб отцы да на чыстом упалі вэселцэ. Рубель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

болдэкаць, болеи, болоночка, болоністы, болотнешш, вупе, петровіца, пяніцы
3 👁
 ◀  / 257  ▶